Управление по образованию, спорту и туризму
Дзержинского районного исполнительного комитета

Наш сайт находится в процессе переноса на новую платформу и более не обновляется.
Новый адрес сайта Управления по образованию, спорту и туризму Дзержинского райисполкома:  uo.schoolnet.by

Региональная сеть УМК Виртуальный музей
Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Стоп спайс!

Stop spice!

/images/rcit/07.2016/nezavis.jpg

 

.:  :.

/images/Turbaza.jpg
 


“Глыбокая адданасць часу

“Глыбокая адданасць часу”

 

 Згодна з планам у межах дня школьных навук у дзяржаўнай установе адукацыі "Станькаўская сярэдняя школа імя Марата Казея" адбылася інтэлектуальна-панавальная гульня “Славутыя людзі зямлі беларускай”. Адна з намінацый гульні – “Ад сына лесніка да народнага пісьменніка” – была прысвечана Івану Шамякіну. З цікавасцю вучні праводзілі паралель паміж жыццём і творчасцю Шамякіна і Якуба Коласа, змаглі праверыць глыбіню сваіх ведаў пасля знаёмства з інфармацыйна- літаратурным бюлетэнем “Вехі жыцця і творчасці”, прысвечаным народнаму пісьменніку. 

У бібліятэцы ўстано-вы адукацыі наладжана кніжная выстава “Час чытаць кнігі”, а на сайце ўсе жадаючыя могуць  знайсці кароткі агляд біяграфічных звестак пра Івана Шамякіна.

У дзяржаўнай установе адукацыі “Вялікасельскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа”  прайшла літаратурная вечарына “Глыбокая адданасць часу”. Вучаніца 9 класа Гармаза Валерыя і вучаніца 6 класа Левановіч Ксенія пазнаёмілі навучэнцаў з жыццём і творчасцю знакамітых пісьменнікаў дваццатага стагоддзя.

Калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №4 г. Дзяржынска” правёў літаратурна-музычную кампазіцыю “Глыбокая плынь жыцця”. Была таксама падрыхтавана выстава твораў пісьменніка. Вучні выступілі з прэзентацыяй жыццёвага і творчага шляху пісьменніка, падрыхтавалі музычныя і танцавальныя нумары, вынеслі на суд гледачоў інсцэніроўкі ўрыўкаў з вядомых шамякінскіх твораў.

У дзяржаўнай установе адукацыі “Чэрнікаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад  – базавая школа” прайшоў дзень, прысвечаны Івану Шамякіну. Кожнаму ўдзельніку запомнілася  літаратурная гасцёўня “Промні дзяцінства”.

Педагогі і навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве, каб бліжэй пазнаёміцца з біяграфіяй і творчасцю народнага пісьменніка Беларусі  Івана Шамякіна, абмеркаваць прачытаныя кнігі, глыбей зразумець учынкі персанажаў,  усвядоміць сур’ёзныя жыццёвыя ўрокі.

Асабліва папулярнымі ў моладзі былі апавяданні “Алёшка-разведчык”, “Не ўкрадзі”, “Воўк”, “Цырк”, “Першае каханне”, “Кіно” і інш.

Вучняў надзвычай моцна ўразіла кінастужка М. Пташука “Вазьму твой боль” па аднайменным творы І.Шамякіна.

Літаратурны калейдаскоп “Творчасць пісьменніка – дакладнае люстэрка бягучай плыні чалавечага быцця”, кніжная выстава “Мастак вялікага грамадзянскага абавязку” сталі метадычным набыткам Баравікоўскай сярэдняй школы Дзяржынскага раёна.

 

З нагоды святкавання 95-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна ўдзяржаўнай установе адукацыі “Негарэльская базавая школа №2”  прайшлі класныя гадзіны “Талент народны – народу прысвечаны”, інфармацыйная гадзіна “Пясняр народнага жыцця”. Вучні наведалі ў школьнай бібліятэцы выставу “Лепшыя кнігі І.Шамякіна”.

Для вучняў адзінаццатых класаў Негарэльскай сярэдняй школы №1 праведзены ўрок-турнір “Знаўцы беларускай літаратуры”. Адзінаццацікласнікі мелі магчымасць паспаборнічаць у веданні біяграфіі і творчай спадчыны пісьменніка, праявіць эрудыцыю, прадэманстраваць начытанасць і настойлівасць у жаданні перамагчы. Турнір завяршыўся перамогай сяброўства.

Маральна-этычная праблематыка твораў “Сатанінскі тур” і “Злая зорка” пакладзена ў аснову канферэнцыі «Іван Шамякін – пісьменнік сучаснасці», удзельнікамі якой сталі вучні 9-11 класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Петкавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа”.  Вучні 5-8 класаў паўдзельнічалі ў завочным падарожжы “Па сцежках І.Шамякіна”.

“Папулярнасць пісьменніцкага імя Івана Шамякіна звязана з тым, што ён умее апавядаць пра сённяшні дзень чалавека, яго турботы, пачуцці і думкі, пра яго маральны і псіхалагічны стан так, каб захапіць чытача глыбокім сэнсам убачанага, адкрыць яму заканамернасць руху грамадства і гэтым самым дапамагчы заняць правільную пазіцыю ў жыцці, знайсці хутчэйшую дарогу да ўласнага ўнутранага і грамадзянскага самавызначэння”, – такія словы акадэміка В.А. Каваленкі ўзяты за аснову педагогамі і вучнямі Дварышчанскага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад – сярэдняя школа. Для старшакласнікаў праведзена літаратурная гасцёўня “Жыццё і творчасць Івана Шамякіна”.

Надзвычай карыснай для вучняў сярэдняй школы №1 г.Фаніпаля стала выстава газет. Кожны ўдзельнік пераканаўся: “Той, хто хоча, зробіць больш за таго, хто можа…”  

Вучні дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія г.Фаніпаля” абмеркавалі кнігу І.Шамякіна для дзяцей “Промні маленства”. Шасцікласнікаў зацікавіла пісьмо, якое напісаў Іван Махонь, унук Івана Пятровіча.


.: :.

Государственные символы
Республики Беларусь

/images/banners/hotlineROO.png

Внешние ссылки
Cайт Президента Республики Беларусь
Министерство образования
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Официальный сайт Тихвинского городского поселения
Официальный сайт Тихвинского района
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Дзержинская районная библиотека

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно