Управление по образованию, спорту и туризму
Дзержинского районного исполнительного комитета

Наш сайт находится в процессе переноса на новую платформу и более не обновляется.
Новый адрес сайта Управления по образованию, спорту и туризму Дзержинского райисполкома:  uo.schoolnet.by

Региональная сеть УМК Виртуальный музей
Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Стоп спайс!

Stop spice!

/images/rcit/07.2016/nezavis.jpg

 

.:  :.

/images/Turbaza.jpg
 


“Плыві, плыві, ладдзя алімпіяды…”

“Плыві, плыві, ладдзя алімпіяды…”

 

Завяршыўся трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па замежных мовах. Лепшыя ў Мінскай вобласці знаўцы англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай моў змаглі прымяніць веды ў лексіка-граматычным тэсце, вусным выказванні (сітуацыі), аўдзіраванні.

Удзельнікі засталіся задаволеныя арганізацыяй мерапрыемства, добразычлівай атмасферай, настраёвасцю эмацыянальных канцэртных праграм. На цырымоніі закрыцця вучні прымацавалі да геаграфічнай карты (свайго раёна) выяву птушкі як непаўторны сімвал алімпіяды.

Упаўнаважаны прадстаўнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама начальнік аддзела замежных моў Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Наталля Казіміраўна Радзевіч шчыра падзякавала ўдзельнікам алімпіяды, іх настаўнікам, кіраўнікам каманд, журы, адзначыла высокі ўзровень правядзення алімпіяды, камфортныя ўмовы, створаныя аддзелам адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама, адміністрацыяй і педагагічным калектывам абласнога аграрна-тэхнічнага ліцэя. Надоўга запомніцца мудры наказ Наталлі Казіміраўны: “Праз любоў да роднай краіны, сваёй зямлі можна змяніць свет да лепшага, і дасканалае веданне замежных моў    вам у гэтым дапаможа”. Шчыра падзякавала вучням, пажадалі поспехаў упаўнаважаныя прадстаўнікі ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама метадысты Шыльцава Ілона Уладзіміраўна, Кісляк Данута Андрэеўна.

Але самае галоўнае і самае прыемнае для Дзяржынскага раёна – высокія вынікі, якія прадэманстравалі нашы навучэнцы. Вучаніца дзявятага класа гімназіі №1 г.Дзяржынска Клокава Марыя (настаўнік – Вайцяхоўская Аксана Антонаўна) атрымала дыплом першай ступені па англійскай мове. Дыпломамі другой ступені па англійскай мове ўзнагароджаны вучні гэтай жа ўстановы адукацыі: вучань адзінаццатага класа Радчанка Ілья (настаўнік – Іванова Вольга Аляксандраўна), вучаніца дзявятага класа Карніцкая Карына (настаўнік – Вайцяхоўская Аксана Антонаўна). З годнасцю прадставілі наш раён, выступілі найлепшым чынам вучаніца адзінаццатага класа гімназіі №1 г.Дзяржынска Чыгір Ганна  (настаўнік – Валахановіч Таццяна Мікалаеўна) па нямецкай мове, вучаніца дзясятага класа сярэдняй школы №4 г.Дзяржынска Чарнавус Паліна (настаўнік – Шука Таццяна Уладзіміраўна) па французскай мове, вучаніца дзясятага класа гімназіі г.Дзяржынска Гармаза Паліна (настаўнік – Аляксеева Таццяна Віктараўна), вучаніца дзясятага класа гімназіі №1 г.Дзяржынска Скуратовіч Вераніка (настаўнік – Іванова Вольга Аляксандраўна) па англійскай мове.

Віншуем алімпійцаў і іх настаўнікаў! Жадаем поспехаў на заключным этапе галоўных інтэлектуальных спаборніцтваў. Няхай заўсёды шчасліва плыве ўпэўненая ладдзя алімпіяды!

 


.: :.

Государственные символы
Республики Беларусь

/images/banners/hotlineROO.png

Внешние ссылки
Cайт Президента Республики Беларусь
Министерство образования
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Официальный сайт Тихвинского городского поселения
Официальный сайт Тихвинского района
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Дзержинская районная библиотека

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно