Управление по образованию, спорту и туризму
Дзержинского районного исполнительного комитета

Наш сайт находится в процессе переноса на новую платформу и более не обновляется.
Новый адрес сайта Управления по образованию, спорту и туризму Дзержинского райисполкома:  uo.schoolnet.by

Региональная сеть УМК Виртуальный музей
Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Стоп спайс!

Stop spice!

/images/rcit/07.2016/nezavis.jpg

 

.:  :.

/images/Turbaza.jpg
 


Прафесійнае ўзаемадзеянне - гарант паспяховасці!

   Настаўнікамі англійскай мовы быў разгледжаны зборнік электронных сродкаў навучання “Лексіка-граматычны практыкум па замежных мовах”. Выклікаў цікавасць краязнаўчы матэрыял пра Волму, прадстаўлены настаўнікам англійскай мовы дзяржаўнай установы адукацыі “Валмянскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа” Іванам Іосіфавічам Рудовічам. Педагогі раёна прынялі актыўны ўдзел у майстар-класе  настаўніка дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №1 г.Дзяржынска” Віталія Уладзіміравіча Быкоўскага “Асаблівасці стварэння мультымедыйнай прэзентацыі да вучэбных заняткаў па англійскай мове”.  В.У. Быкоўскі пазнаёміў прысутных з праграмай “Ноўтбук-10”.

   На метадычным зборы настаўнікі беларускай мовы і літаратуры прааналізавалі дзейнасць віртуальнага кабінета, абмеркавалі прафесійную практыку Таццяны Станіславаўны Бубен (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска”), Ларысы Мікалаеўны Лапцевай  (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікасельскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа”) па прымяненні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе. Карысным для кожнага з удзельнікаў стаў майстар-клас “Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у працэсе выкладання беларускай мовы і літаратуры” настаўніка дзяржаўнай установы адукацыі “Станькаўская сярэдняя школа імя Марата Казея” Вольгі Аляксандраўны Макеенка.

   Настаўнікі рускай мовы і літаратуры падкрэслілі значнасць электроннага дапаможніка С.Карпушына “Литературная классика на экране”, абмеркавалі вопыт настаўніка дзяржаўнай установы адукацыі “Дварышчанскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа” Дзіяны Уладзіміраўны Хлуд, настаўніка дзяржаўнай установы адукацыі “Баравікоўская сярэдняя школа Дзяржынскага раёна” Зоі Вячаславаўны Занеўскай, настаўніка дзяржаўнай установы адукацыі “Грычынскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – базавая школа” Ніны Дзмітрыеўны Шыраевай. Педагогі Дзяржыншчыны прыйшлі да вываду, што інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі не перашкаджаюць змястоўнасці выкладу матэрыялу, калі носяць актуальны і сістэмны характар.


.: :.

Государственные символы
Республики Беларусь

/images/banners/hotlineROO.png

Внешние ссылки
Cайт Президента Республики Беларусь
Министерство образования
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Официальный сайт Тихвинского городского поселения
Официальный сайт Тихвинского района
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Дзержинская районная библиотека

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно