Управление по образованию, спорту и туризму
Дзержинского районного исполнительного комитета

Наш сайт находится в процессе переноса на новую платформу и более не обновляется.
Новый адрес сайта Управления по образованию, спорту и туризму Дзержинского райисполкома:  uo.schoolnet.by

Региональная сеть УМК Виртуальный музей
Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Стоп спайс!

Stop spice!

/images/rcit/07.2016/nezavis.jpg

 

.:  :.

/images/Turbaza.jpg
 


Умовы правядзення раённага этапа Рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў

Умовы правядзення
раённага этапа Рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў
“Мае землякі – мой гонар” у рамках акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

 

1. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю;

равіццё творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі, далучэннне іх да пошукавай дзейнасці, накіраванай на даследаванне жыццёвага і творчага шляху вядомых людзей малой радзімы;

папулярызацыя імёнаў славутых землякоў сродкамі даследчай і мастацкай дзейнасці;

выкарыстанне сямейнага патэнцыялу навучэнцаў у даследаванні і прапагандзе творчасці знакамітых людзей Бацькаўшчыны.

1.2. Конкурс сацыяльных праектаў “Мае землякі – мой гонар” праводзіцца з 20 сакавіка па 25 верасня  2015 года. Удзел у конкурсе абавязковы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

1.3. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

1.4. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«Гонар і слава маёй Бацькаўшчыны» (калектыўная);

«Творцы сучаснай гісторыі» (індывідуальная).

У намінацыі «Гонар і слава маёй Бацькаўшчыны» на конкурс прадстаўляюцца даследчыя матэрыялы аб жыццёвым, працоўным шляху сучасніка, у якія ўваходзяць:

звесткі аб малой радзіме (мясцовасці, дзе нарадзіўся аўтар), аб гістарычных і культурных асаблівасцях краю;

матэрыял аб жыццёвым і працоўным шляху славутага земляка-сучасніка (пісьменнік, паэт, кампазітар, майстар народнай творчасці, дзеяч навукі, мастацтва, палітычны ці дзяржаўны дзеяч, перадавік сельскай гаспадаркі, прамысловасці і інш.);

апісанне творчай дзейнасці, поспехаў і дасягненняў земляка;

выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў, фотаздымкі, матэрыялы, размешчаныя ў сродках масавай інфармацыі і г.д.;

матэрыялы, якія пацвярджаюць папулярызацыю імя і дзейнасці славутага земляка;

прапановы аўтара работы па выкарыстанні звестак, атрыманых у ходзе даследавання, з мэтай прапаганды дасягненняў земляка, яго дзейнасці і творчасці.

У намінацыі «Творцы сучаснай гісторыі» на конкурс прадстаўляюцца:

відэаматэрыял (інтэрв’ю, відэасюжэт) аб дзейнасці земляка-сучасніка;

тэкставая анатацыя, якая змяшчае кароткія звесткі аб аўтары работы і славутым земляку.

Пры падрыхтоўцы відэаматэрыялу аўтар выступае ў ролі рэжысёра, аператара, сцэнарыста або карэспандэнта.

Патрабаванні да відэаматэрыялу: працягласць – да 5 хвілін, тэхнічныя параметры: фармат – avi, mpg, або wmv.

1.5. Конкурсныя работы павінны мець тытульныя старонкі на дзвюх мовах (рускай і беларускай) з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы работы, інфармацыяй аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/гурток) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

1.6. Конкурсныя работы  прадстаўляюцца да 25 верасня 2015 года ў раённы вучэбна-метадычны кабінет (вул.Першамайская, 19, метадысту Бурынскай Г.Ю.).

 Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму і лепшыя  конкурсныя матэрыялы (па 2 лепшыя работы ў кожнай намінацыі) прымуць удзел  у абласным этапе конкурсу.

Журы конкурсу:

Чыгір Т.К. – загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета, старшыня журы;

Бурынская Г.Ю. – метадыст вучэбна-метадычнага кабінета;

Курыліна А.А. – метадыст ДУА“Раённы цэнтр турызму і краязнаўства”;

Макарэвіч Г.У. – настаўнік гісторыі ДУА “Станькаўская сярэдняя школа ім. Марата Казея”;

Полцеў В.І. – настаўнік гісторыі ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Дзяржынска”;

Зіневіч В.І. – метадыст ДУА “Раённы цэнтр турызму і краянаўства”.

 

Журы працуе 25 верасня 2015 года з 12.00. па адрасу: вул. Першамайская, 19, вучэбна-метадычны кабінет.

 

Загадчык раённага вучэбна-
метадычнага кабінета                                              Т.К.Чыгір


.: :.

Государственные символы
Республики Беларусь

/images/banners/hotlineROO.png

Внешние ссылки
Cайт Президента Республики Беларусь
Министерство образования
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Официальный сайт Тихвинского городского поселения
Официальный сайт Тихвинского района
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Дзержинская районная библиотека

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно