Управление по образованию, спорту и туризму
Дзержинского районного исполнительного комитета

Наш сайт находится в процессе переноса на новую платформу и более не обновляется.
Новый адрес сайта Управления по образованию, спорту и туризму Дзержинского райисполкома:  uo.schoolnet.by

Региональная сеть УМК Виртуальный музей
Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Стоп спайс!

Stop spice!

/images/rcit/07.2016/nezavis.jpg

 

.:  :.

/images/Turbaza.jpg
 


ІГАР ХАДАНОВІЧ

ІГАР ХАДАНОВІЧ

 

Хадановіч Ігар Піліпавіч нарадзіўся 10 чэрвеня 1940 года ў вёсцы Шпількі, Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і настаўніка. Мэтай і запаведнай мараю Ігара Хадановіча было – стаць пісьменнікам. Сапраўдным пісьменнікам, які б мог валодаць сэрцамі і перайначваць жыццё і людзей.

Ужо ў часы школьнага дзяцінства ён вылучаўся актыўнасцю натуры, прагнасцю да ведаў, павышанай чуйнасцю на прыгожае, добрае ў жыцці і людзях. Ён змалку палюбіў чытанне, і кнігі былі яго асаблівай страсцю.

Лёс не песціў яго. Жылося нялёгка, няпроста. Няспынна клаўся на плечы яму, адзінаму мужчыне ў сям’і загінуўшага франтавіка цяжар дарослых клопатаў. Але Ігар не пакарыўся лёсу.

У школе ён быў актыўным юнаком, захапляўся мадэліраваннем і маляваннем, пазней – фатаграфіяй. Стаў селькорам раённай газеты. Нарэшце з’явіліся ў газеце “Ленінская праўда” яго першыя вершы, а адзін з іх “Камсамольскі білет” – быў адзначаны прэміяй на конкурс які газета праводзіла ў першай палавіне 1956 года.

У 1957-1962 гг. вучоба ў БДУ імя Леніна на аддзяленні журналістыкі. Скончыўшы  ўніверсітэт, працаваў у рэдакцыі газеты “Чырвоная змена”. Ен быў не проста таленавітым журналістам і пісьменнікам. Ён быў таленавітым Чалавекам, Чалавекам па свайму нараджэнню, па свайму прызванню, па ўсёй сутнасці. Ігар Хадановіч вельмі тонка адчуваў і разумеў жыццёвыя з’явы, быў надзвычай уважлівы да людзей, якія яго акружалі.

 

Ігар Хадановіч трагічна загінуў, калі яму ледзьве споўнілася двадцаць пяць гадоў. Трагедыя адбылася 9 студзеня 1966 года.

З душою, чутнай, як мембрана,

з душой-адкрытаю, як рана,

ён успрымаў удары зла,

як рана – вастрыё ляза.

Так, ён з яго жывым сумленнем,

з яго высокім уяўленнем,

на многае глядзеў з дзіўленнем.

Ён, як дзіця, пытаўся ў нас:

- Навошта гэта – асцярожнасць,

- Няшчырасць, жорсткасць і варожасць?

- Навошта? Дайце мне адказ!

ІГАР ХАДАНОВІЧ

 


Метки: знаменитые выпускники

.: :.

Государственные символы
Республики Беларусь

/images/banners/hotlineROO.png

Внешние ссылки
Cайт Президента Республики Беларусь
Министерство образования
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Официальный сайт Тихвинского городского поселения
Официальный сайт Тихвинского района
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Дзержинская районная библиотека

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно