Управление по образованию, спорту и туризму
Дзержинского районного исполнительного комитета

Наш сайт находится в процессе переноса на новую платформу и более не обновляется.
Новый адрес сайта Управления по образованию, спорту и туризму Дзержинского райисполкома:  uo.schoolnet.by

Региональная сеть УМК Виртуальный музей
Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Внешние ссылки

Cайт Президента Республики Беларусь

 

УО Миноблисполкома

ГИАЦ МО РБ

Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА

Официальный сайт Дзержинского райисполкома

АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ

Дзержинская районная библиотека

Официальный сайт Отдела физической культуры, спорта и туризма Дзержинского райисполкома


Усякая душа- святу рада!

Усякая душа- святу рада!

   

         Вялікая Радзіма заўсёды пачынаецца з малой-з таго месца, дзе нарадзіўся чалавек, з сям’і, з яе асабовымі адносінамі,з любага двара, дома, дзіцячага сада і школы, поля, луга, канюшыны, льну. А можа яна пачынаецца з возера Чыкі, якое знаходзіцца побач, з крыніцы са сцюдзёнай святой вадой. З захапленнем гляджу на сённяшніх сваіх выхаванцаў і веру, што яны вырастуць не толькі таленавітымі і запатрабаванымі людьмі, але будуць сапраўднымі грамадзянамі сваёй Радзімы. У цяперашні ж час важна не растраціць і не пагубляць у бытавой спешцы чалавечых годнасцей-любоў да гістарычнага прошлага сваёй  Радзімы, прыцягнуць дзяцей да чалавечых пачаткаў-да вытокаў  культуры беларусаў, захаваць народныя абычаі, любоў да сваёй роднай мовы, навучыць дзяцей цаніць сямейныя каштоўнасці і традыцыі свайго народа. Выхаваць сапраўднага грамадзяніна і патрыёта, які любіць сваю Радзіму-задача асабліва актуальная сёння. Задача не можа быць вырашана без глыбокага пазнання і ўспрымання духоўнага  багацця свайго народа, яго маральных якасцей. Патрыятызм - важнейшая маральная якасць.            Ад нас,сучасных педагогаў, залежыць, якімі  вырастуць нашы немаляты, ці будуць ганарыцца краінай,у якой нарадзіліся і раслі, ці будуць клапаціцца пра яе росквіт, пра сваіх бацькоў і блізкіх.

Многія ўражанні яшчэ не асазнаныя дзецьмі дашкольнага ўзросту глыбока, але, прапушчаныя праз дзіцячае ўспрыманне, яны адыгрываюць велізарную ролю ў станаўленні асобы дзіцяці. Веды пра сваю малую радзіму, немагчыма ўявіць без народнай творчасці,  якая раскрывае спрадвечныя вытокі духоўнага жыцця беларускага народа, наглядна дэманструе яго маральныя якасці, эстэтычныя каштоўнасці,  мастацкія густы.У кожнага народа свае культурныя традыцыі, якія ўшаноўваюцца і перадаюцца з пакалення ў пакаленне. 

         Традыцыйным жа ва ўстанове адукацыі “Дварышчанскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа” стала падрыхтоўка і правядзенне каляндарна-абрадавых свят, такіх як-Каляды, Масленіца, Купалле, Багач. Дзецям вельмі падабаецца,калі да іх на свята ў госці прыходзяць беларускія персанажы- бабуля Васіліна, Несцерка, Лявоніха, Купалінка, калядоўшчыкі са спецыяльна падрыхтаванымі песнямі і заклічкамі.  Нашы бацькі з задавальненнем прымаюць ўдзел у пераапрананні падчас абрадавых свят. Вялікую дапамогу аказвалі бацькі і ў падрыхтоўцы касцюмаў, развучванні заклічак, калядных песень. Пасля правядення святочных мерапрыемстваў у цяперашнім годзе, дзеці, разам з педагогамі, стварылі кампазіцыю з  гліны “Шчодры вечар”,якая перадае абрад святак,  і наша работа атрымала дыплом першай ступені ў раённым конкурсе, і дастойна прадстаўлялася на абласным конкурсе “Калядная зорка”. Зараз мы разам святкуем Масленіцу- сустракаем вясну. Актыўнымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэса з’яўляюцца  бацькі нашых выхаванцаў, якія напяклі найсмачнейшых бліноў і з задавальненнем частавалі імі ўсіх прысутных. Кожнаму хацелася пахваліцца сваімі кулінарнымі навыкамі ў выпяканні самага смачнага, ажурнага, далікатнага бліна.Такія цудоўныя і смачныя сустрэчы надоўга застаюцца ў памяці нашых выхаванцаў.І нашы імкненні ў выхаванні маленькіх грамадзян нашай краіны,становяцца больш цеснымі. Мы робім адну агульную справу-выхоўваем сваіх дзяцей спагадлівымі і добрымі людьмі.Мы не павінны забываць пра мінулае: пра прыгажосць і багацце нашых абрадаў, музыкі, жывапісу, літаратуры, архітэктуры, пра свае святы і звычаі. Удзел у народных святах духоўна ўзбагачаюць кожнае дзіця, выхоўваюць гонар за свой народ, падтрымліваюць цікавасць да  гісторыі і культуры беларускага народа. Бо ўсякая душа-святу рада. 

Беларуская хата- на дзівосы багата.

     Педагогі вучэбна-педагагічнага комплекса аграгарадка Дворышча,  вырашылі, што дзяцей павінны акружаць прадметы, характэрныя для   беларускага народа і стварылі беларускую хатку, якую з задавальненнем наведваем пры правядзенні тэматычнага тыдня і на працягу года. А наша беларуская хата заўсёды на дзівосы багата.Тут нас сустрэне бабуля Васіліна і пачастуе смачнай кашай, распавядае казку, а то і песню беларускую праспявае разам з намі. Убранства хаткі мяняецца па сезонах. Нам заўсёды цікава яе наведваць і слухаць аповеды экскурсаводаў-старшакласнікаў пра быт беларусаў. 

 Хто не ведае мовы-не мае Радзімы.

У дашкольных групах афармляюцца тэматычныя  кніжныя куткі з падборкай літаратуры,  ілюстрацый, дапаможнікаў гульняў па тэме: “Я тут жыву”. У куткі абавязкова размяшчаецца чарговы нумар беларускамоўнага часопіса  для дашкалят ”Буся” і “Вясёлка”. Педагогі кожнай узроставай  групы пабуджаюць бацькоў не толькі выпісваць часопіс, але і працаваць разам са сваімі дзецьмі  над вывучэннем зместу кожнага нумара. Цікавасць да маўлення,  як да з’явы рэчаіснасці ,стала неад’емнай часткай нашай працы з нашымі маленькімі грамадзянамі. Нашы педагогі і бацькі з задавальненнем выкарыстоўваюць у працы беларускамоўную чытанку-маляванку для дашкольнікаў ад  2-7 гадоў “Буся”. Чытаем казкі, пацешкі, прыказкі, прымаўкі, калыханкі і г.д. Вучым на памяць вершаваныя творы  на роднай мове. Разам разбіраем   забытыя  беларускія словы, размалёўваем і малюем сваю родную старонку-яе прыроду, людзей і інш.  Бацькі афармляюць  падпіску на беларускамоўны часопіс малят, каб і дома развіваць навыкі беларускамоўнага маўлення пры дапамозе тлумачальнага слоўніку . Бацькі далучаюцца  да  замацавання ведаў беларускага алфавіту ў займальнай форме, прымавак, прыказак, загадак ,разнастайных назваў звяроў, жывёл, кветак, птушак, дрэў, кустоў,і г.д. Педагогі і бацькі асазнаюць важнасць вывучэння роднай мовы праз гульнявую дзейнасць, разумеюць, што чытанка-маляванка дапаможа нам разам з дзецьмі замацаваць веды роднай мовы, набытыя ва ўстанове дашкольнай адукацыі, пры дапамозе  цікавых казак. У часопісе змешчаны невялічкі слоўнік з перакладам цяжкіх для запамінання беларускіх слоў.  Кожнае дзіця разам з намі  размалёўвае,чытае, запамінае і, такім чынам, больш  будзе ведаць і разумець сваю родную красамоўную мову.  Будзем вучыцца разам са сваімі  дзецьмі.                                                                      

  Лічу, што, менавіта, такі падыход да выкарыстання народнага мастацтва і фальклору ў выхаванні дзяцей забяспечваюць яго засваеннне дзецьмі і ўзбагачаюць іх веды  і ўяўленні аб народнай культуры, творчасці,  яе духоўным багацці, аб нашых гістарычных каранях. Бо толькі родная зямля і родная старонка сагрэюць кожнага сваім мацярынскім цяплом.

 

 

Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці - З.В.Дзем’янчук

 


© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно