Управление по образованию, спорту и туризму
Дзержинского районного исполнительного комитета

Наш сайт находится в процессе переноса на новую платформу и более не обновляется.
Новый адрес сайта Управления по образованию, спорту и туризму Дзержинского райисполкома:  uo.schoolnet.by

Региональная сеть УМК Виртуальный музей
Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Стоп спайс!

Stop spice!

/images/rcit/07.2016/nezavis.jpg

 

.:  :.

/images/Turbaza.jpg
 


Учитель года 2017

“Настаўнік – гэта філасофія…”

         Філасофія настаўніцкага жыцця... Мудрасць і сіла настаўніцкага слова, клопат пра кожнага выхаванца, вучня. Гэта яшчэ і найлепшы педагагічны вопыт, імкненне падзяліцца метадычнымі “разынкамі” з калегамі, вынесці ўласную дзейнасць на суд грамадскасці.

Трынаццаць педагогаў раёна, з годнасцю прайшоўшы шматлікія няпростыя іспыты (праект вучэбнага занятку, педагагічнае эсэ, псіхолага-педагагічнае тэсціраванне, вучэбны занятак у незнаёмым класе (групе)), сталі фіналістамі раённага этапу конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года – 2017”.

“Педагог – прафесія творчая. Мы ўбачылі вашу захопленасць, любоў да дзяцей, шчырасць”, – падкрэсліла прарэктар па вучэбнай рабоце Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Ганна Паўлаўна Гурко.

Канкурсантаў чакаў педагагічны экспромт і творчае самапрадстаўленне… Непаўторныя, арыгінальныя выступленні фіналістаў прадэманстравалі сістэму работы з вучнямі, выхаванцамі і бацькамі, выкарыстанне сучасных форм і метадаў працы, інавацыйных методык.

Займальную прэзентацыю-фізкультхвілінку правяла Кацярына Аляксандраўна Трафімовіч, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Станькаўскай сярэдняй школы імя Марата Казея. Цытуючы словы знакамітай песні “Надежда”, Ірына Аляксандраўна Данілава, настаўнік пачатковых класаў гімназіі г.Фаніпаля, паразважала аб прызначэнні настаўніка на Зямлі. Выхавальнік – сапраўдны чараўнік, у чым і  пераканалі членаў журы і гледачоў Наталля Паўлаўна Акаловіч, выхавальнік Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.Дзяржынска, і Вольга Анатольеўна Леановіч, выхавальнік Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.Фаніпаля. Легендарная шэкспіраўская фраза “Быць альбо не быць?” творча асэнсавана падчас самапрадстаўлення настаўніка англійскай мовы гімназіі №1 г.Дзяржынска Віталія Уладзіміравіча Быкоўскага. Акраслова “жыву” атрымалася ў выніку метадычных пошукаў настаўніка пачатковых класаў гімназі г.Дзяржынска Іны Сяргееўны Колпак. Згадаўшы вядомы фільм, выхавальнік ясляў-сада №7 г.Дзяржынска Таццяна Аляксандраўна Квецень паказала ролю педагога ў фарміраванні асобы дашкольніка. З кветкай параўнала ўласную педагагічную працу настаўнік біялогіі сярэдняй школы №2 г.Дзяржынска Людміла Валянцінаўна Аўдзеенка. Паэтычна і ўзнёсла аб прафесійным шляху расказала Марына Міхайлаўна Каваленка, настаўнік беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №1 г.Фаніпаля. Аб педагагічным станаўленні шчыра паразважаў настаўнік фізікі сярэдняй школы №1 г.Фаніпаля Максім Віктаравіч Дубіна. Значэнне інавацыйна-праектнай дзейнасці для павышэння якасці дашкольнай адукацыі акрэсліла Таццяна Іосіфаўна Канецкая, выхавальнік ясляў-сада №5 г.Дзяржынска. Над сэнсам імя “Святлана” запрасіла задумацца настаўнік гісторыі і грамадазнаўства гімназіі г.Дзяржынска Святлана Уладзіміраўна Бурцава. Майстэрскай, прафесійнай паэзіяй, музычным увасабленнем было прасякнута выступленне настаўніка беларускай мовы і літаратуры гімназіі г.Дзяржынска Аксаны Яўгеньеўны Хацкевіч.

“Паважаныя калегі! Вы ўсе ўжо з’яўляецеся пераможцамі, паколькі пастаянна працуеце над сабой, транслюеце свой вопыт публічна”, –  адзначыў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Вацлаў Іванавіч Матусевіч.

Спецыяльны прыз начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму атрымаў Максім Віктаравіч Дубіна, прыз глядацкіх сімпатый –Віталій Уладзіміравіч Быкоўскі, падарунак ад райкама прафсаюза – самы малады ўдзельнік конкурсу Кацярына Аляксандраўна Трафімовіч. Кожны канкурсант атрымаў прыз ад старшыні грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Раісы Мікалаеўны Смяян.

На абласным этапе конкурсу гонар Дзяржынскага раёна будуць абараняць:

Канецкая Таццяна Іосіфаўна, выхавальнік дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №5 г.Дзяржынска” (намінацыя “Выхавальнік дашкольнай адукацыі”);

Колпак Іна Сяргееўна, настаўнік пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія г.Дзяржынска” (намінацыя “Настаўнік пачатковых класаў”);

Дубіна Максім Віктаравіч, настаўнік фізікі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г.Фаніпаля” (намінацыя “Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка”);

Каваленка Марына Міхайлаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г.Фаніпаля” (намінацыя “Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура”);

Быкоўскі Віталій Уладзіміравіч, настаўнік англійскай мовы дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №1 г.Дзяржынска” (намінацыя “Замежная мова”);

Бурцава Святлана Уладзіміраўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія г.Дзяржынска” (намінацыя “Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія”);

Аўдзеенка Людміла Валянцінаўна, настаўнік біялогіі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №2 г.Дзяржынска” (намінацыя “Хімія, біялогія”);

Трафімовіч Кацярына Аляксандраўна, настаўнік фізічнай культуры і здароўя дзяржаўнай установы адукацыі “Станькаўская сярэдняя школа імя Марата Казея” (намінацыя “Музыка, выяўленчае мастацтва, мастацтва (сусветная і айчынная мастацкая культура), працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўка”).

Шчыра віншуем канкурсантаў і жадаем новых перамог, новых прафесійных і жыццёвых узлётаў!


.: :.

Государственные символы
Республики Беларусь

/images/banners/hotlineROO.png

Внешние ссылки
Cайт Президента Республики Беларусь
Министерство образования
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Официальный сайт Тихвинского городского поселения
Официальный сайт Тихвинского района
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Дзержинская районная библиотека

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно