“Чалавек – гэта цэлы свет”, – пісаў Кузьма Чорны. А стварыць гэты свет, даць надзейную дарогу ў дарослае жыццё наканавана было калісьці настаўніку. Педагогі давалі трывалыя веды, развівалі здольнасці, а найперш вучылі любові да жыцця, любові да людзей.
У памяці застаюцца сур’ёзныя ўрокі і вясёлыя перапынкі, школьныя святы і цікавыя мерапрыемствы, цёплыя адносіны, сяброўства і першае каханне.
А выпускнікам сапраўды ёсць пра што расказаць. І ім патрэбна падзяліцца ўспамінамі альбо проста выказаць сваю ўдзячнасць.
Сонца…Зоры…І вечар…
Штосьці скажам мы пры сустрэчы.
Вечар на сціхлым дварэ,
Сонца – у блакіце сэрца,
Зоры ў небе –
Святло душы.
Гэта не сон і не казка малечы –
Гэта ён, наша шчасце і песня, –
Вечар сустрэчы.
Графікі правядзення вечароў сустрэч ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Дзяржынскага раёна