Управление по образованию, спорту и туризму
Дзержинского районного исполнительного комитета

Наш сайт находится в процессе переноса на новую платформу и более не обновляется.
Новый адрес сайта Управления по образованию, спорту и туризму Дзержинского райисполкома:  uo.schoolnet.by

Региональная сеть УМК Виртуальный музей
Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Стоп спайс!

Stop spice!

/images/rcit/07.2016/nezavis.jpg

 

.:  :.

/images/Turbaza.jpg
 


Семинар 22.12.16

         “Няхай сонца ўзыходзіць зранку”. Гэтым простым і сціплым, але незабыўным і эмацыянальным радком-пажаданнем пачынаецца верш, аўтарам якога з’яўляецца Святлана Міхайлаўна Каляда.  

Сімвалічна, што лаўрэат першай ступені конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года – 2014”, метадыст аддзела замежных моў Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, настаўнік англійскай мовы сярэдняй школы №6 г.Жодзіна кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст”, член абласнога народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца” С.М. Каляда ў цудоўны перадсвяточны час сустрэлася з настаўнікамі англійскай мовы Дзяржынскага раёна.

Карысным і для маладых, і для вопытных педагогаў стаў семінар-практыкум “Навучанне вучняў міжкультурнай камунікацыі ў кантэксце дыялогу культур”. Як зацікавіць дзяцей замежнай мовай? Як павысіць матывацыю да прадмета? Як пабудаваць у рамках вучэбнай сітуацыі зносіны па-англійску, каб яны былі свабоднымі і нязмушанымі? Якія заданні лепш падбіраць, рыхтуючы вучняў да алімпіяд, даследчых конкурсаў? На шматлікія актуальныя пытанні кожны ўдзельнік семінара знайшоў адказы.

Святлана Міхайлаўна дала калегам рэкамендацыі па прымяненні электронных адукацыйных рэсурсаў (у прыватнасці, мультфільмаў),  арганізацыі работы ў парах зменнага складу, ацэньванні вучэбных дасягненняў вучняў. Педагогаў асабліва закранула выхаваўчая каштоўнасць мультфільмаў, паколькі яны вучаць суперажываць, здзяйсняць добрыя ўчынкі, берагчы і цаніць чалавека, усё жывое на Зямлі.  Настаўнікі атрымалі слушныя метадычныя парады па падрыхтоўцы да конкурсу “Настаўнік года”.

 “Мяне натхняюць дзеці. Хочацца, каб яны адыходзілі з заняткаў шчаслівымі", – прызналася Святлана Міхайлаўна.    І гэта галоўнае, дзеля чаго настаўніку варта пастаянна працаваць над сабой, пакараць вяршыні прафесіяналізму.

Смотреть фотогалерею>>>

        

          


.: :.

Государственные символы
Республики Беларусь

/images/banners/hotlineROO.png

Внешние ссылки
Cайт Президента Республики Беларусь
Министерство образования
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Официальный сайт Тихвинского городского поселения
Официальный сайт Тихвинского района
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Дзержинская районная библиотека

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно