Управление по образованию, спорту и туризму
Дзержинского районного исполнительного комитета

Наш сайт находится в процессе переноса на новую платформу и более не обновляется.
Новый адрес сайта Управления по образованию, спорту и туризму Дзержинского райисполкома:  uo.schoolnet.by

Региональная сеть УМК Виртуальный музей
Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Стоп спайс!

Stop spice!

/images/rcit/07.2016/nezavis.jpg

 

.:  :.

/images/Turbaza.jpg
 


Пасланне настаўніку…

Пасланне настаўніку…

Педагог не толькі вучыць, выхоўвае, але і аддае дзецям сваё сэрца, сваю душу. Праца настаўніка вартая ўвагі і падзякі. Напярэдадні прафесійнага свята прайшоў конкурс “Пасланне настаўніку”.

Вучнямі ўстаноў адукацыі раёна падрыхтаваны змястоўныя, цікавыя, арыгінальныя, творчыя пасланні. У кожнае з іх укладзена шчырасць эмоцый, глыбіня думкі і пачуцця. Найбольш актыўнымі былі дзяржаўныя ўстановы адукацыі “Валмянскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад  – базавая школа”, “Негарэльская базавая школа №2”, “Петкавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа”, “Бараўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа”, “Гімназія №1 г.Дзяржынска”, “Гімназія г.Дзяржынска”, “Данілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа”.

На высокім узроўні прадстаўлена песня вучнямі і педагогамі гімназіі г.Дзяржынска. Якасна падрыхтаваны відэаролік творчымі групамі гімназіі №1 г.Дзяржынска, відэаролік гімназіі г.Дзяржынска, верш “Моим учителям”, напісаны (тэкставы варыянт) і агучаны (аўдыязапіс) вучаніцай Негарэльскай базавай школы №2 Гнучых Вікторыяй, эсэ (у тэкставым варыянце і ў аўдыязапісе), аўтарамі якога з’яўляюцца вучаніцы Талстая Валерыя і Талстая Вікторыя. Вучнямі сёмага класа Дварышчанскага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад – сярэдняя школа, вучнямі адзінаццатага класа сярэдняй школы №2 г.Дзяржынска складзена калектыўнае пасланне настаўнікам. Своеасаблівы майстар-клас удзельнікам конкурсу праведзены настаўнікам матэматыкі Данілавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад – сярэдняя школа Фунт Ганнай Алегаўнай.

Дыпломамі адзначаны:

Лазоўская Дзіяна (Петкавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад  – сярэдняя школа);

Мігура Алеся (Валмянскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – базавая школа);

 Альховік Арцём (Путчынскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – пачатковая школа);

Бойка Настасся (Скірмантаўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа);

 Герасімовіч Валерыя (Чэрнікаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – базавая школа);

 Гнучых Вікторыя (Негарэльская базавая школа №2);

 Протас Алена (Грычынскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – базавая школа);

Іўко Лізавета (Бараўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа);

Голуб Вольга (Петкавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа);

 Вотчал Віялета (Данілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад –  сярэдняя школа);

Ратушнюк Юлія (гімназія №1 г.Дзяржынска);

 творчы калектыў вучняў і педагогаў гімназіі г.Дзяржынска за песню “Усё жыццё ля школьнага парога”;

 настаўнік матэматыкі Данілавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад – сярэдняя школа Фунт Ганна Алегаўна.

Аўтарам жадаем новых поспехаў і  перамог!

 

 


.: :.

Государственные символы
Республики Беларусь

/images/banners/hotlineROO.png

Внешние ссылки
Cайт Президента Республики Беларусь
Министерство образования
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Официальный сайт Тихвинского городского поселения
Официальный сайт Тихвинского района
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Дзержинская районная библиотека

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно