Управление по образованию, спорту и туризму
Дзержинского районного исполнительного комитета

Наш сайт находится в процессе переноса на новую платформу и более не обновляется.
Новый адрес сайта Управления по образованию, спорту и туризму Дзержинского райисполкома:  uo.schoolnet.by

Региональная сеть УМК Виртуальный музей
Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Стоп спайс!

Stop spice!

/images/rcit/07.2016/nezavis.jpg

 

.:  :.

/images/Turbaza.jpg
 


ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні раённага конкурсу “Педагог года ― 2015 Дзяржынскага раёна”

                             ЗАЦВЯРДЖАЮ

Начальнік аддзела адукацыі,

спорту і турызму

подпіс    В.І. Матусевіч

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні раённага конкурсу

“Педагог года ― 2015 Дзяржынскага раёна”

 

Конкурс «Педагог года – 2015 Дзяржынскага раёна» праводзіцца сярод педагагічных работнікаў устаноў адукацыі.

 

Мэты конкурсу:

павышэнне прэстыжу педагагічнай працы і публічнае прызнанне ўкладу кіраўнікоў і спецыялістаў у развіццё сістэмы адукацыі, спорту і турызму раёна, падтрымкі інавацыйнай дзейнасці і стымуляванне педагагічнай працы.

 

Арганізацыя правядзення конкурсу

Пераможцы конкурсу “Педагог года ― 2015 Дзяржынскага раёна” будуць вызначацца па наступных катэгорыях работнікаў сістэмы адукацыі, спорту і турызму раёна:

  • дырэктар установы агульнай сярэдняй адукацыі 

  • намеснік дырэктара па вучэбнай (вучэбна-метадычнай, вучэбна-выхаваўчай) рабоце, асноўнай дзейнасці

  • намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

  • педагог сацыяльны

  • педагог-аўтар

  • педагог-даследчык

  • педагог-псіхолаг

  • педагог-арганізатар

  • настаўнік пачатковых класаў – 4

  • настаўнік матэматыкі 

  • настаўнік гісторыі

  • настаўнік геаграфіі

  • настаўнік хіміі

  • настаўнік біялогіі

  • настаўнік фізікі і астраноміі

  • настаўнік інфарматыкі

  • настаўнік фізічнай культуры і здароўя 

  • настаўнік дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўкі

  • настаўнік беларускай мовы і літаратуры

  • настаўнік рускай мовы і літаратуры

  • настаўнік замежнай мовы  -2

  • настаўнік выяўленчага мастацтва

  • настаўнік працоўнага навучання – 2

  • настаўнік музыкі

  • настаўнік–дэфектолаг

  • педагог-эколаг

  • настаўнік-выхавальнік (класны кіраўнік) – 3

  • кіраўнік музея

  • выхавальнік установы агульнай сярэдняй адукацыі (ГПД)

  • выхавальнік дома сямейнага тыпу, прыёмныя бацькі

  • кіраўнік установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

  • загадчык бібліятэкі (бібліятэкар)

  • загадчык установы дашкольнай адукацыі (сельскай, гарадской)

  • намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі

  • выхавальнік установы дашкольнай адукацыі – 5

  • музычны кіраўнік установы дашкольнай адукацыі

  • кіраўнік фізічнага выхавання установы дашкольнай адукацыі

  • педагог дадатковай адукацыі - 2

  • трэнер, інструктар-метадыст

  • кіраўнік бізнес-кампаніі

 

Этапы правядзення конкурсу:

I этап ― вылучэнне прэтэндэнтаў ва ўстановах адукацыі, куратарамі накірункаў.

Вылучэнне кандыдатаў на ўдзел у конкурсе праводзіцца куратарамі, дырэкцыяй устаноў адукацыі, педагагічнымі калектывамі, самавылучэннем (не болей аднаго прадстаўніка ад установы па дадзенай катэгорыі работнікаў і не болей двух прадстаўнікоў ад куратараў накірункаў).

Прадставіць у камісію аддзела адукацыі, спорту і турызму да 15 снежня бягучага года характарыстыкі-прадстаўленні на педагогаў, якія вылучаны на конкурс.

Характарыстыка-прадстаўленне павінна адлюстроўваць:

прафесійныя якасці педагога;

выніковасць працы: удзел педагога, яго выхаванцаў (вучняў) у раённых, абласных, рэспубліканскіх мерапрыемствах; абагульненне і распаўсюджанне педагагічнага вопыту праз публікацыі ў метадычных выданнях, удзел у навукова-практычных канферэнцыях, вынікі цэнтралізаванага тэсціравання, навукова-даследчай дзейнасці, алімпіяд;

узнагароды, якія мае кандыдат, колькі раз вылучаўся на конкурс “Педагог года Дзяржынскага раёна” і з якім вынікам.

II этап ― пасяджэнне камісіі аддзела адукацыі па разглядзе характарыстык-прадстаўленняў: вылучэнне пераможцаў 22 снежня бягучага года.

 

Падвядзенне вынікаў

Пераможцы конкурсу запрашаюцца на ўрачыстую цырымонію віншавання, адзначаюцца Падзякамі начальніка аддзела адукацыі, заахвочваюцца матэрыяльна ў памеры аднаго акладу.

 

Арганізацыйны камітэт конкурсу “Педагог года ― 2015 Дзяржынскага раёна”:

  1. Чыгір Т.К. – загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета;

  2. Ляўко А.М. – старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі (са згоды);

  3. Бушыла Н.В. – галоўны спецыяліст апарата аддзела адукацыі, спорту і турызму;

  4. Яшчук Н.В. – дырэктар ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Дзяржынскага раёна”;

  5. Кунц А.М. - дырэктар ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Фаніпаля”;

  6. Майсейчык Г.К. – дырэктар ДУА “Гімназія г.Фаніпаля”.

 

Склад камісіі аддзела адукацыі, спорту і турызму па разгляду характарыстык-прадстаўленняў на прысваенне звання “Педагог года ― 2015 Дзяржынскага раёна”:

  1. Матусевіч В.І. – начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму, старшыня камісіі;

  2. Змачынскі У.С. – намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму, намеснік старшыні камісіі;

  3. Чыгір Т.К. – загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета;

  4. Бурынская Г.Ю. – метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета, “Заслужаны настаўнік БССР”;

  5. Ляўко А.М. – старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі (са згоды);

  6. Бушыла Н.В. – галоўны спецыяліст апарата аддзела адукацыі, спорту і турызму;

  7. Грыгаровіч Т.В. - галоўны спецыяліст апарата аддзела адукацыі, спорту і турызму;

  8. Майсейчык Г.К. – дырэктар ДУА “Гімназія г.Фаніпаля”;

  9. Багоніс Л.І. – загазчык ДУА “ДЦРД п.Энергетыкаў”;

  10. Пузіноўская С.Г. – настаўнік інфарматыкі ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска”;

  11. Южык Г.І. – метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета, сакратар камісіі.

 

 

Намеснік начальніка

аддзела адукацыі, спорту і турызму       подпіс          У.С. Змачынскі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Южык


.: :.

Государственные символы
Республики Беларусь

/images/banners/hotlineROO.png

Внешние ссылки
Cайт Президента Республики Беларусь
Министерство образования
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Официальный сайт Тихвинского городского поселения
Официальный сайт Тихвинского района
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Дзержинская районная библиотека

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно