Управление по образованию, спорту и туризму
Дзержинского районного исполнительного комитета

Наш сайт находится в процессе переноса на новую платформу и более не обновляется.
Новый адрес сайта Управления по образованию, спорту и туризму Дзержинского райисполкома:  uo.schoolnet.by

Региональная сеть УМК Виртуальный музей
Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Стоп спайс!

Stop spice!

/images/rcit/07.2016/nezavis.jpg

 

.:  :.

/images/Turbaza.jpg
 


Савет аддзела адукацыі, спорту і турызму РАШЭННЕ 30.06.2015 № 5/3

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама

 

Савет аддзела адукацыі, спорту і турызму

 

РАШЭННЕ

 

30.06.2015 № 5/3

 

Аб выніках комплекснага вывучэння

эфектыўнасці дзейнасці ДУА “Навасёлкаўскі

вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад – сярэдняя школа”

 

 

Заслухаўшы і абмеркаваўшы інфармацыю куратара ўстановы Южык Г.І. па выніках комплекснага вывучэння дзейнасці педагагічнага калектыву дзяржаўнай установы адукацыі “Навасёлкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа Дзяржынскага раёна” па забеспячэнню якасці адукацыі і дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі “Навасёлкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа Дзяржынскага раёна” Ганчар С.В., савет аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама адзначае, што ўстановай адукацыі вядзецца работа па забеспячэнні функцыяніравання ўстановы згодна з дзяржаўнымі патрабаваннямі ў вобласці адукацыі.

Работа педагагічнага калектыву, адміністрацыі накіравана на рэалізацыю асноўных задач адукацыйнай палітыкі, выкананне палажэнняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, нарматыўна-прававых дакументаў Міністэрства адукацыі.

Упраўленчая дзейнасць адміністрацыі, арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўстанове ажыццяўляюцца згодна патрабаванняў нарматыўных актаў у сферы адукацыі, але ўзровень упраўленчай дзейнасці з’яўляецца недастатковым, пастаўленыя задачы перад калектывам не ў поўнай меры садзейнічаюць эфектыўнай рабоце для стабільнага павышэння вынікаў дзейнасці як педагогаў, так і навучэнцаў.

Педагагічны калектыў мае дастатковы ўзровень метадычнай падрыхтоўкі і зматываваны на засваенне новых адукацыйных тэхналогій.

Згодна інфармацыі па выніках комплекснага вывучэння эфектыўнасці дзейнасці ўстановы адукацыі “Навасёлкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа Дзяржынскага раёна” савет аддзела адукацыі, спорту и турызму РАШЫЎ:

  1. Прызнаць, што ўстанова ў сваёй дзейнасці кіруецца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і нарматыўнымі прававымі дакументамі Міністэрства адукацыі.

  2. Адзначыць недастатковую работу адміністрацыі ўстановы па стварэнню ўмоў для эфектыўнай работы: дзейнасці савета ўстановы, гадавым планаванні, павышэнні прафесійнага ўзроўню і кваліфікацыі педагагічных работнікаў.

  3. Раённаму вучэбна-метадычнаму кабінету (Чыгір Т.К.):

    1. аказаць дапамогу ў выкарыстанні эфектыўных форм метадычнай дзейнасці пры планаванні работы метадычных фарміраванняў ўстановы для павышэнне прафесійнай кампетентнасці педагагаў;

Тэрмін выканання – да 25 жніўня 2015 года

  1. Адміністрацыі ўстановы адукацыі:

    1. распрацаваць мерапрыемствы па ліквідацыі выяўленых недахопаў, па далейшым удасканаленні работы ўстановы адукацыі на падставе загада, заключэння, матэрыялаў даведак;

Тэрмін выканання - да 10 ліпеня 2015 года

  1. спланаваць выхаваўчую і ідэалагічную работы ўстановы на год па накірунках ў адпаведнасці з Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі ў Рэспубліцы Беларусь;

Тэрмін выканання – да 15 жніўня 2015 года

  1. забяспечыць метадычнае суправаджэнне па развіццю прафесійнага майстэрства педагогаў праз распрацоўку і рэалізацыю індывідуальных планаў прафесійнага росту, прадстаўленне і абмеркаванне перадавога педагагічнага вопыту, яго публікацыю ў СМІ;

Тэрмін выканання – снежань 2015

  1. забяспечыць запыты навучэнцаў пры арганізацыі факультатыўных, стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў у дачыненні да кожнага навучэнца ўстановы;

Тэрмін выканання – да 25 жніўня 2015года

  1. сумесна з прафсаюзным камітэтам распрацаваць мерапрыемствы па дыферэнцыраванай сістэме ацэнкі прафесійнай дзейнасці настаўнікаў.

Тэрмін выканання - да 25 жніўня 2015 года

  1. Кантроль за выкананнем рашэнняў ускласці на намесніка началька аддзела адукацыі, спорту і турызмуАпраніч Т.В., загадчыка РВМК Чыгір Т.К., метадыста РВМК Южык Г.І.

 

 

 

 

Старшыня савета                                             В.І. Матусевіч

 

Сакратар савета                                                Т.К. Чыгір


.: :.

Государственные символы
Республики Беларусь

/images/banners/hotlineROO.png

Внешние ссылки
Cайт Президента Республики Беларусь
Министерство образования
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Официальный сайт Тихвинского городского поселения
Официальный сайт Тихвинского района
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Дзержинская районная библиотека

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно