Управление по образованию, спорту и туризму
Дзержинского районного исполнительного комитета

Наш сайт находится в процессе переноса на новую платформу и более не обновляется.
Новый адрес сайта Управления по образованию, спорту и туризму Дзержинского райисполкома:  uo.schoolnet.by

Региональная сеть УМК Виртуальный музей
Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Стоп спайс!

Stop spice!

/images/rcit/07.2016/nezavis.jpg

 

.:  :.

/images/Turbaza.jpg
 


Сустрэча з любімымі кнігамі

Да свята ўстановы адукацыі раёна падрыхтавалі і правялі шматлікія мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне цікавасці вучняў да чытання, спасціжэнне духоўнага свету літаратурных герояў.

З падрабязнай гісторыяй пісьменнасці пазнаёміліся вучні гімназіі г.Дзяржынска праз удзел у вусным часопісе “Як да нас прыйшла кніга?”, віртуальнае падарожжа ў музей беларускага кнігадрукавання.

Акцыя “Смачнае чытанне”, у рамках якой  вучням была прапанавана рэкламка кнігі з цукеркай, а пасля – чытанне і абмеркаванне кнігі, паспяхова прайшла ў гімназіі г.Фаніпаля. На ўрачыстасць запрошана пісьменніца-казачніца Наталля Бучынская (сястра пісьменніцы Алены Масла). Пісьменніца прэзентавала інтэрактыўную кнігу “Незвычайныя сустрэчы з авечкай Адэляй”. Школьнікі мелі магчымасць не толькі даведацца пра кнігу, але і напісаць на электронны адрас галоўнай гераіні, паесці кукурузных палачак.

З заданнямі конкурсу аматараў чытання “Лёгка знойдзем любімую кнігу”, віктарыны “Маё пытанне – ваш адказ”  на высокім узроўні справіліся вучні гімназіі №1 г.Дзяржынска. Найбольш папулярнымі дзіцячымі пісьменнікамі яны лічаць Мікалая Носава, Віктара Драгунскага, Уладзіміра Ліпскага, Астрыд Ліндгрэн, Карнея Чукоўскага, Эуарда Успенскага. З захапленнем вучні чытаюць народныя казкі.

Конкурс плакатаў у абарону чытання прайшоў у Негарэльскай сярэдняй школе №1. Вучні пісалі пісьмо любімаму літаратурнаму герою: цару Гвідону, Івану-царэвічу, Нерлін. Надзвычай пазнавальным быў ранішнік “Разгортваючы кнігу – адкрываеш свет”, многа станоўчых водзываў выклікала літаратурна-музычная кампазіцыя “У свеце ёсць любоў, дабро і шчасце”.

У выніку наведвання выставы “Беларускія пісьменнікі – дзецям” вучні сярэдняй школы №2 г.Дзяржынска захапіліся  кнігамі Уладзіміра Ліпскага, “Звярамі ў трамваі”  Ніны Галіноўскай, паэмай “Міхасёвымі прыгодамі” Якуба Коласа.

У Негарэльскай базавай школе №2 праведзены літаратурныя гадзіны “Песняры беларускай і рускай зямлі” пра творчасць Якуба Коласа, Янкі Купалы, Аляксандра Пушкіна, Сяргея Ясеніна, “Уладзімір Маякоўскі і Беларусь”.

Чарговае святкаванне Міжнароднага дня дзіцячай кнігі для вучняў устаноў адукацыі раёна стала яшчэ адным істотным крокам да спазнання мастацтва слова.


.: :.

Государственные символы
Республики Беларусь

/images/banners/hotlineROO.png

Внешние ссылки
Cайт Президента Республики Беларусь
Министерство образования
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Официальный сайт Тихвинского городского поселения
Официальный сайт Тихвинского района
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Дзержинская районная библиотека

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно