Управление по образованию, спорту и туризму
Дзержинского районного исполнительного комитета

Наш сайт находится в процессе переноса на новую платформу и более не обновляется.
Новый адрес сайта Управления по образованию, спорту и туризму Дзержинского райисполкома:  uo.schoolnet.by

Региональная сеть УМК Виртуальный музей
Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Стоп спайс!

Stop spice!

/images/rcit/07.2016/nezavis.jpg

 

.:  :.

/images/Turbaza.jpg
 


Прафесійны пункт гледжання

31 сакавіка на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 1 г.Дзяржынска” адбылося паседжанне Савета кіраўнікоў устаноў адукацыі Дзяржынскага раёна.

У час работы былі прааналізаваныя наступныя пытанні:

Прафарыентацыйная  работа ўстановы – устойлівая аснова развіцця раёна-спадарожніка.

Вынікі вывучэння дзейнасці ўстаноў адукацыі па рэалізацыі адукацыйных праграм сярэдняй спецыяльнай адукацыі і выкарыстанні ІКТ у карэкцыйным і адукацыйным працэсе пры рабоце з дзецьмі з АПФР.

Пазабюджэтная  дзейнасць – паказчык эканамічнага мыслення сучаснага   кіраўніка.

Свае меркаванніі па асноўных пытаннях выказалі наступныя ўдзельнікі Савета: В.І.Матусевіч, начальнік аддзела, Л.С.Паўхлеб, галоўны спецыяліст апарата кіравання аддзела, Т.П.Кудзіна, кіраўнік ДУА “Негарэльская базавая школа № 2”, Г.У.Халопіца, кіраўнік ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.Фаніпаля”, П.У.Кісляк, кіраўнік ЦКРНіР, Гарадзецкая Л.А., кіраўнік эканамічнай групы, Г.К.Майсейчык, кіраўнік ДУА “Гімназія г.Фаніпаля”, Лукша Л.К., кіраўнік ДУА “Сярэдняя школа № 4 г.Дзяржынска”.

У  ходзе  работы  начальнікам аддзела В.І.Матусевічам было падкрэслена, што прафарыентаваная работа - гэта “сэнс дзейнасці ўсёй школы, арганічная частка  выхаваўчай работы… Сёння неабходна  зацвердзіць кожнае дзіця ў жаданні развіваць індывідуальныя здольнасці і схільнасці, фарміраваць гатоўнасць да  змены прафесіянальнага выбару”.

Была звернута ўвага на выніковую дзейнасць бізнэс-кампаній  у якасці прафесійнага станаўлення вучняў, акцэнтаваны пазіцыі індывідуалізацыі навучання з улікам вывучэння прадметаў на павышаным узроўні, развіцця грамадзянскіх і валявых якасцей школьнікаў.

Прынята рашэнне актуалізіраваць сістэмную практыку правядзення прафарыентацыйных заняткаў на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна, нефармальных сустрэч з кіраўнікамі ў шосты школьны дзень. Савет кіраўнікоў падтрымаў ініцыятыву начальніка аддзела  В.І.Матусевіча аб адкрыцці з 1 верасня 2015 года раённага міжшкольнага педагагічнага класа.

Перад удзельнікамі Савета выступілі каманды КВЗ дзяржаўных устаноў адукацыі  “СШ № 4 г. Дзяржынска”, “Валмянскі ВПК ДС-БШ”, “Скірмантаўскі ВПК ЯС-СШ”, якія ў чарговы раз  паказалі, што педагогі Дзяржыншчыны ўмеюць не толькі адказна працаваць, але і маюць пачуццё гумару.


.: :.

Государственные символы
Республики Беларусь

/images/banners/hotlineROO.png

Внешние ссылки
Cайт Президента Республики Беларусь
Министерство образования
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Официальный сайт Тихвинского городского поселения
Официальный сайт Тихвинского района
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Дзержинская районная библиотека

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно