Управление по образованию, спорту и туризму
Дзержинского районного исполнительного комитета

Наш сайт находится в процессе переноса на новую платформу и более не обновляется.
Новый адрес сайта Управления по образованию, спорту и туризму Дзержинского райисполкома:  uo.schoolnet.by

Региональная сеть УМК Виртуальный музей
Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Стоп спайс!

Stop spice!

/images/rcit/07.2016/nezavis.jpg

 

.:  :.

/images/Turbaza.jpg
 


Умовы правядзення раённага этапа Рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў

Умовы правядзення раённага этапа
Рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў
“Мая Радзіма – Беларусь” у рамках акцыі навучэнскай моладзі
“Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

1. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу юных экскурсаводаў з’яўляюцца:

пашырэнне краязнаўчага руху сярод навучэнскай моладзі, далучэнне да гісторыка-культурных каштоўнасцей краю;

духоўнае ўзбагачэнне асобы навучэнца праз далучэнне да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны сваіх землякоў, фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі за свой край;

папулярызацыя асаблівасцей гісторыка-культурных і прыродных дастапомнасцейкраю;

стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў экскурсійную дзейнасць, прывіццё навыкаў экскурсавода;

пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей навучэнцаў праз экскурсійную дзейнасць;

стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў экскурсійную дзейнасць, прывіццё навыкаў экскурсавода;

садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню;

сацыялізацыя навучэнцаў, набыццё камунікатыўных навыкаў праз далучэнне да экскурсійнай дзейнасці;

выяўленне і заахвочванне лепшых юных экскурсаводаў.

  1. Конкурс юных экскурсаводаў праводзіцца з 20 сакавіка па 30 мая 2015 года. Удзел у конкурсе абавязковы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі .

1.3. Удзельнікамі конкурсу юных экскурсаводаў з’яўляюцца асобныя навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

1.4. У конкурсе ўдзельнічаюць юныя экскурсаводы, якія прадстаўляюць віртуальную экскурсію па Беларусі. Тэматыка экскурсіі выбіраецца адвольна. Гэта можа быць экскурсія, якая звязана:

з важнейшымі гісторыка-культурнымі падзеямі на тэрыторыі краіны;

з вядомымі і маладаследаванымі аб’ектамі матэрыяльнай і духоўнай культуры;

з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны і іншых гадоў ваеннага ліхалецця;

са знакамітымі імёнамі Бацькаўшчыны, славутымі родамі Беларусі;

з аб’ектамі страчанай спадчыны;

з археалагічнымі і прыроднымі аб’ектамі;

з помнікамі, традыцыямі рэлігійнай культуры Беларусі, з жыццём і дзейнасцю кананізаваных праваслаўных святых зямлі беларускай;

з сацыяльна-эканамічнымі аб’ектамі і г.д.

Тэматыка экскурсіі, ахоп тэрыторыі для правядзення экскурсіі і колькасць аб’ектаў на маршруце не абмяжоўваецца.

1.5. Удзельнікі конкурсу юных экскурсаводаў праводзяць папярэднюю работу: падбіраюць матэрыял для экскурсіі, даследуюць аб’екты, вызначаюць тэму, апрацоўваюць сабраны фактычны матэрыял, ствараюць «партфель юнага экскурсавода», складаюць экскурсійны маршрут, працуюць над тэкстам і методыкай правядзення экскурсіі.

Удзельнікі конкурсу юных экскурсаводаў да 15 хвілін прэзентуюць экскурсію адпаведна выбраннай тэме. Юны экскурсавод павінен прэзентаваць тэматычную экскурсію і раскрыць адвольна выбраную тэму. Колькасць аб’ектаў падчас правядзення экскурсіі не абмяжоўваецца. Выявы аб’ектаў прадстаўляюцца мультымедыйна.

На конкурс прадстаўляецца:

вочная прэзентацыя экскурсіі ўдзельнікам конкурсу юных экскурсаводаў;

справаздачны матэрыял:

уводзіны, нітка маршрута і тэкставы варыянт распрацаванай экскурсіі з пазначэннем аўтара;

«партфель юнага экскурсавода» (фотаздымкі выбраных экскурсійных аб’ектаў з кароткай анатацыяй і іншы наглядны матэрыял, які можа дапоўніць патрэбныя звёны глядзельнага рада аб’ектаў, дапамагчы насыціць экскурсію бачнымі вобразамі (фотаздымкі людзей, карты, схемы, малюнкі, дакументы і інш.);

мультымедыйная прэзентацыя.

1.6. Асноўныя крытэрыі ацэнкі экскурсійнага прадстаўлення:

вытрыманасць тэматыкі экскурсіі;

змястоўнасць валодання інфармацыяй аб экскурсійных аб’ектах;

канкрэтнасць і даходлівасць;

лагічнасць пераходаў для аб’яднання матэрыяла экскурсіі ў адзінае цэлае;

спалучэнне паказа і расказа;

культура мовы, валоданне маўленчымі сродкамі;

валоданне аўдыторыяй;

займальнасць, крэатыўнасць, артыстызм;

прытрымліванне хранаметражу.

1.7. Конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца да 05 мая 2015 года  ў раённы вучэбна-метадычны кабінет (вул.Першамайская,19, метадысту Бурынскай Г.Ю.).

06 мая 2015 года  10.00 у ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Дзяржынска” адбудзецца прэзентацыя віртуальнай экскурсіі (удзельнікі конкурсу юных экскурсаводаў  да 15 хвілін прэзентуюць экскурсію адпаведна выбраннай тэме).

Пераможцы узнагароджаюцца дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму і лепшыя работы (тры першыя месцы) прымуць ўдзел ў абласным этапе конкурсу.

Журы конкурсу:

Чыгір Т.К. – загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета, старшыня журы;

Бурынская Г.Ю. – метадыст вучэбна-метадычнагакабінета;

Курыліна А.А. – метадыст ДУА “Раёны цэнтр турызма і краязнаўства”;

Ахрэм Т.А. – старшы навуковы супрацоўнік раённага гісторыка-краязнаўчага музея;

Полцеў В.І. – кіраўнік музея ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Дзяржынска”.

 

Загадчык раённага вучэбна-
метадычнага кабінета                                                                Т.К. Чыгір


.: :.

Государственные символы
Республики Беларусь

/images/banners/hotlineROO.png

Внешние ссылки
Cайт Президента Республики Беларусь
Министерство образования
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Официальный сайт Тихвинского городского поселения
Официальный сайт Тихвинского района
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Дзержинская районная библиотека

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно