Управление по образованию, спорту и туризму
Дзержинского районного исполнительного комитета

Наш сайт находится в процессе переноса на новую платформу и более не обновляется.
Новый адрес сайта Управления по образованию, спорту и туризму Дзержинского райисполкома:  uo.schoolnet.by

Региональная сеть УМК Виртуальный музей
Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Стоп спайс!

Stop spice!

/images/rcit/07.2016/nezavis.jpg

 

.:  :.

/images/Turbaza.jpg
 


Знаменитые выпускники Боровиковской СШ Дзержинского района

Дарога на хлебны Алімп

Дарога… Жыццёвая дарога. Яна ў кожнага свая. І ідзе чалавек  па ёй па-свойму: адзін збіваючы ногі, чапляючыся за кожны камень, захлынаючыя пылам і ў вялікай журбе шкадуе сябе і свой лёс, а другі весела крочыць па дарозе, усміхаецца сонцу, пазірае на блакітнае неба, а калі набяжыць хмарка і праплача дожджыкам, - ну і што ж, няхай – галоўнае, што жыццё дазваляе збывацца марам, пераадольваць цяжкасці, браць такія высоты, ад якіх вырастаюць крылы, нараджаецца жаданне шчыра працаваць, прыносіць задавальненне сабе, сваім родным і блізкім, услаўляць свой рэгіён.

          Пра такога светлага, шчырага, руплівага чалавека хочацца расказаць у сваім нарысе.

         Міхаіл Іванавіч Пракапенка. Жыццё гэтага маладога чалавека праходзіць ва ўсіх навідавоку. Працуе Міша, так ласкава называюць Міхаіла вяскоўцы, сябры, калегі па працы, у філіяле “ Праўда-Агра” ААГ “Агракамбінат “ Дзяржынскі” вадзіцелем.

         Сустрэча з Міхаілам Іванавічам была запланавана. Ва ўтульным пакоі сучаснага вясковага дома пад ціхую мелодыю аркестра Поля Марыа праходзіць наша гутарка. На стале фотаздымкі, дыпломы, Ганаровыя граматы, у куце стаіць шыкоўны кампьютар. Перабіраем новыя і ўжо кранутыя часам фотаздымкі. Памяць сягае недзе далёка, у вачах маладога чалавека лёгкі сум, на вуснах прыхаваная ўсмешка.

  • Нарадзіўся я на Гомельшчыне, - так пачынае свой аповед Міхаіл. – У Брагінскім раёне  знаходзіцца вёска Малейкі. Там жылі мае продкі, там і зараз жывуць сваякі. А наша сям’я ў 1987 годзе выехала – уцякалі бацькі ад Чарнобыльскай навалы.  Уцякалі самі і везлі з сабою трох меленькіх сыноў: Аляксандра, Уладзіміра і мяне, Мішу. Балела бацькоўскае сэрца, душа прасілася назад, у родныя мясціны. Але розум падказваў, што тут дзецям будзе лепей. Так і засталіся жыць у вёсцы Баравікі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

Час ішоў, дзеці падрасталі, старэйшыя браты пайшлі ў школу. Прыйшоў і мой чарод. У 1992 годзе пайшоў і я ў першы клас Баравікоўскай сярэдняй школы. У класе было 9 вучняў, але дружныя былі, адзін за аднаго гарою стаялі. Вучыліся добра, старанна, у кожнага свая мара ў жыцці была. Была яна і ў мяне: хацеў усё жыцце быць шаферам. Люблю дарогу, калі за акном лільгаюць незвычайнай прыгажосці краявіды, а які пейзаж за акном восенню, зімой. Не налюбуешся, пад капотам спявае матор, раўнамерна шаргацяць колы, сцякае шаўковаю істужкаю асфальт.

-Такое ўражанне , што вы паэт.

- Не , паэтам я не стаў, а вось пасля заканчэння школы ў 2003 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт на факультэт тэхнічнага забеспячэння працэсаў захавання і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі.З2010 года я - дыпламаваны інжынер. Кіраўніцтва філіяла “Праўда – Агра” прапанавала мне пасаду інжынера ў гаспадарцы. Не хачу крывіць душою, спачатку абрадаваўся, а пасля засумаваў, не ляжыць душа да кабінета, не магу сядзець за сталом з дакументамі, хачу , каб спявала душа, сэрца замірала ад руплівай працы на прыродзе, рукі самі просяць штурвал машыны. Закрыю вочы – і еду,еду, еду… Пайшоў да дырэктара Хацько Віталія Якаўлевіча, амаль узмаліўся : адпусціце, дайце машыну.

І вось я раблю тое, што магу рабіць з вялікай ахвотай- працую на машыне. У мае абавязкі ўваходзіць перавозка сельскагаспадарчых грузаў. Цікава, бярэ азарт, калі ўступаеш у спаборніцтвы з самім сабой.

  • Што гэта значыць?

  • А гэта значыць, што работа спорыцца пад тваімі рукамі, час ляціць міхаманкава  - і атрымоўваеш асалоду, задавальненне.

  • Міша, Вы –пераможца рэспубліканскіх спаборніцтваў.

  • Так, прыйшлося паспрачацца з аднагодкамі, але спрэчка была працоўная, нікога крыўдзіць не давялося.

  • Як пачувалі сябе, калі зразумелі, што Вы – пераможца?

  • Ды не лічыў я сябе ніякім пераможцам. Проста працаваў, працаваў аддана, шчыра, не хібіў, не лайдачыў. Вось і вынік атрымаўся добры. У 2006 годзе ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па  ўборцы ўраджаю зернявых і зернебобовых культур сярод маладых шафёраў заняў 3 месца. З рук Міністра сельскай гаспадаркі Л.В. Русака атрымаў Ганаровую грамату і тэлевізар. Поспех акрыліў, даў добры зарад да новых дасягненняў.

  • 2007 год для маладога вадзіцеля быў таксама спрыяльны – 2 месца  ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па  ўборцы ўраджаю зернявых і зернебобовых культур сярод маладых шафёраў . У г. Рэчыца Пракапенку М.І. уручалі Ганаровую грамату і прыз – яшчэ адзін тэлевізар.

  •  2008 год патрабаваў ад Міхаіла не ўпусціць дасягнутыя вышыні, падняцца на больш высокую прыступку.  Праца, праца да стомы, праца, каб даказаць самаму сабе, што варты і на першую прыступку п’едэстала дала вынік. Не адразу прыйшло да свядомасці, што па выніках рэспубліканскіх спаборніцтваў, ён малады вадзіцель , які заняў першае месца па адвозца зерня ад камбайнаў на ўборцы ўраджаю 2008 года. Гэта была перамога, перамога над самім сабою. Ён зразумеў, што не памыліўся ў выбары прафесіі, што праца на зямлі – яго прызванне.

Час ішоў непрыкметна. У гутарцы Міхаіл распавядаў пра сваю, ужо уласную, сям’ю. Маладая прыгожая жонка Мішы сама мінчанка, працуе ў прэстыжным банку. Падрастае на ўцеху дачка Даша. У зімовы перыяд з сям’ёй праводзіць часу болей, чаго не скажаш пра вясенне-летне-асенні перыяд. Тады мужа і тату клача прастор палёў, бясконцыя беларускія дарогі адмярае яго машына. Моцна і трывала трымае руль машыны Міхаіл Пракапенка, бо дома чакае сям’я. На такіх зямля трымаецца, множыцца дабрабыт дзяржавы. Ды і сама зямля спрыяе сваім працаўнікам.

На вуліцы Мінскай у в. Баравікі вырас двухпавярховы дом лепшага шафера філіяла “Праўда – Агра”Міхаіла Пракапенкі. Ён – чалавек зямлі, працаўнік, руплівец, творца. Ганарыцца сынам мама Таццяна Якаўлеўна, бацька Іван Іванавіч Пракапенка з гонарам крочыць на мехдворразам з сынам. Па працы і пашана.

Школа ганарыцца сваім выпускніком, настаўнікі ўспамінаюць яго добрага, сумленнага вучня. Гартаваўся характар Міхаіла ў сям’і, на школьных ўрока, падчас вучобы ва ўніверсітэце.

Міхаіл Пракапенка з гонарам працягвае працу хлебароба, працу сваіх бацькоў , сваіх продкаў. І кожна дзень да нас на стол прыходзіць хлеб, хлеб , які з любоўю і клопатам з жытнёвых ніў даставіў нам наш аднавясковец, працаўнік філіяла “Праўда – Агра”, выпускнік 2002 года дзяржаўнай установы адукацыі “Баравікоўская сярэдняя школа Дзяржынскага раёна “ Міхаіл Іванавіч Пракапенка.

А.М.Занеўская,

дырэктар ДУА “ Баравікоўская сярэдняя

школа Дзяржынскага раёна”

 

 

Дзіцячыя гады

ПАСВЕДЧАННЕ 

аб базавай адукацыі

АТЭСТАТ

аб агульнай сярэдняй адукацыі

ДЫПЛОМ

аб вышжйшай адукацыі

   
Узнагароды за працу

 


Метки: выпускники образование

.: :.

Государственные символы
Республики Беларусь

/images/banners/hotlineROO.png

Внешние ссылки
Cайт Президента Республики Беларусь
Министерство образования
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Официальный сайт Тихвинского городского поселения
Официальный сайт Тихвинского района
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Дзержинская районная библиотека

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно