Управление по образованию, спорту и туризму
Дзержинского районного исполнительного комитета

Наш сайт находится в процессе переноса на новую платформу и более не обновляется.
Новый адрес сайта Управления по образованию, спорту и туризму Дзержинского райисполкома:  uo.schoolnet.by

Региональная сеть УМК Виртуальный музей
Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Стоп спайс!

Stop spice!

/images/rcit/07.2016/nezavis.jpg

 

.:  :.

/images/Turbaza.jpg
 


ПАЛАЖЭННЕ АБ АДДЗЕЛЕ АДУКАЦЫІ ДЗЯРЖЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

ЗАЦВЕРДЖАНА
рашэннем Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта
10.02.2009 № 264

 

ПАЛАЖЭННЕ АБ АДДЗЕЛЕ АДУКАЦЫІ ДЗЯРЖЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

 

1.АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Аддзел адукацыі Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта (далей – аддзел) з’яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта (далей – райвыканкам).

Аддзел праводзіць дзяржаўную палітыку ў галіне адукацыі з улікам асаблівасцей і перспектыў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, ажыццяўляе рэгуляванне, упраўленне і дзяржаўны кантроль ў галіне адукацыі, уваходзіць у нацыянальную сістэму адукацыі Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца рэгіянальным органам дзяржаўнага кіравання ўстановамі адукацыі, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці раёна. Аддзел падпарадкоўваецца райвыканкаму, упраўленню адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта , Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь.

2. У сваёй дзейнасці аддзел кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”, актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама дадзеным Палажэннем.

3. Аддзел з’яўляецца юрыдычнай асобай, мае ў аператыўным упраўленні абасобленую маёмасць, самастойны баланс, пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп, бланкі са сваёй назвай, разліковыя і іншыя рахункі (субрахункі) ва ўстановах банкаў.

4.Аддзел дзейнічае ў межах выдзеленых асігнаванняў, мае права ад свайго імя заключаць дагаворы, набываць маёмасныя і асабовыя немаёмасныя правы і несці абавязкі , быць ісцом і адказчыкам у судзе. Упаўнаважаны райвыканкамам ва ўстаноўленым парадку, упраўляць камунальнай маёмасцю Дзяржынскага раёна, якая знаходзіцца ў аператыўным упраўленні ўстаноў адукацыі.

5. Поўная назва аддзела:

на беларускай мове – аддзел адукацыі Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта Мінскай вобласці;

на рускай мове – отдел образования Дзержинского районного исполнительного комитета Минской области.

Месца знаходжання аддзела: 222720 Мінская вобласць, г. Дзяржынск, вуліца Кірава 10.

 

2. АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ І ФУНКЦЫІ

5. Асноўнымі задачамі аддзела адукацыі з’яўляюцца:

5.1. вызначэнне стратэгіі, забеспячэнне рэалізацыі прынцыпаў адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі і аховы дзяцінства;

5.2. дзяржаўны кантроль за выкананнем заканадаўства ў сферы адукацыі;

5.3. удасканаленне сістэмы ўпраўлення якасцю адукацыі, забеспячэнне выканання дзяржаўных адукацыйных і сацыяльных стандартаў у галіне адукацыі;

5.4. каардынацыя дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання, арганізацый

Дзяржынскага раёна па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі;

5.5. забеспячэнне эфектыўнага функцыянавання і развіцця сеткі ўстаноў адукацыі для атрымання якаснай дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, пазашкольнай адукацыі і выхавання, прафесійнага навучання ;

5.6.стварэнне ўмоў для фарміравання прафесійнай культуры педагагічных кадраў , развіцця іх ініцыятывы, творчасці, новага мыслення для рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі і абароны дзяцінства;

5.7.  арганізацыя метадычнага суправаджэння вучэбна-выхаваўчага працэсу, бесперапыннай адукацыі , павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі педагагічных кадраў;

5.8.выяўленне, абагульненне і распаўсюджванне эфектыўнай педагагічнай практыкі, укараненне новых тэхналогій навучання і выхавання, правядзенне ў раёне педагагічных эксперыментаў пры ўмове іх навуковага забеспячэння;

5.9. арганізацыя ўзаемадзеяння агульнаадукацыйных устаноў з пазашкольнымі ўстановамі, прафесійна-тэхнічнымі вучылішчамі і іншымі навучальнымі ўстановамі, а таксама маладзёжнымі і дзіцячымі арганізацыямі і аб’яднаннямі;

5.10. абарона законных правоў і інтарэсаў усіх суб’ектаў і ўстаноў адукацыі, кантроль за рэалізацыяй канстытуцыйных правоў грамадзян на адукацыю і сацыяльных гарантый удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

5.11. фарміраванне ў раёне адукацыйнай прасторы для развіцця здольнасцей дзяцей, падтрымка таленавітых дзяцей;

5.12. умацаванне матэрыяльнай базы ўстаноў адукацыі;

5.13 забеспячэнне рэалізацыі палажэнняў Канцэптуальных арыенціраў сістэмы адукацыі раёна і мерапрыемстваў Праграмы развіцця адукацыі Дзяржынскага раёна.

6. Аддзел у адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі ў межах сваёй кампетэнцыі ажыццяўляе наступныя функцыі:

6.1. аналізуе, кантралюе выкананне ў Дзяржынскім раёне Закона Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі” і іншых актаў заканадаўства ў галіне адукацыі, рэгіянальных праграм яе развіцця, адпаведнасць вынікаў вучэбнай, выхаваўчай, фінансава-гаспадарчай дзейнасці ўстаноў адукацыі дзяржаўным патрабаванням;

6.2. вызначае патрэбу Дзяржынскага раёна ва ўстановах адукацыі і вырашае ва ўстаноўленным парадку пытанні іх будаўніцтва, адкрыцця, рэарганізацыі, закрыцця і перайменавання;

6.3. уносіць райвыканкаму прапановы па камплектаванні ўстаноў адукацыі, праекты планаў па расходах на адукацыю;

6.4. камплектуе дзецьмі дашкольныя ўстановы г. Дзяржынска;

6.5. арганізуе і праводзіць алімпіяды, спартакіяды, конкурсы і іншыя масавыя мерапрыемствы ў падтрымку дзіцячага руху ў раёне, забяспечвае падрыхтоўку і ўдзел у абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах;

6.6.  прымае сумесна з зацікаўленымі органамі і арганізацыямі неабходныя меры па ахове жыцця і здароўя дзяцей, арганізацыі іх харчавання, аздараўлення, адпачынку, падвозу да месца вучобы школьнікаў, медыцынскім абслугоўванні;

6.7.ва ўстаноўленым парадку займаецца накіраваннем дзяцей на аздараўленне і навучанне за мяжу;

6.8. прымае рашэнне аб навучанні і выхаванні вучняў агульнаадукацыйных устаноў дома, вызваленні вучняў ад выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі, узгадняе ўстановам адукацыі рашэнні аб адлічэнні вучняў з агульнаадукацыйных устаноў;

6.9. вызначае мову навучання (беларуская, руская) ва ўстановах адукацыі з улікам пажаданняў вучняў і іх законных прадстаўнікоў;

6.10. вызначае для вучняў агульнаадукацыйных устаноў абавязковую замежную мову з улікам патрэб дзяржавы і магчымасцей устаноў адукацыі;

6.11. кантралюе правядзенне атэстацыі вучняў, выдачу дакументаў аб атрыманні адукацыі (пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі, атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі);

6.12. прымае рашэнне аб узнагароджванні выпускнікоў за выдатныя поспехі ў вучобе і прыкладныя паводзіны за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі залатым і сярэбраным медалямі;

6.13.рэалізуе прынцып абавязковасці базавай адукацыі, арганізуе ўлік непаўналетніх дзяцей у раёне, ажыццяўляе меры па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, выяўленні і вядзенні ўліку дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане ;

6.14. выконвае абавязкі органа аховы дзяцінства:

6.14.1. выяўляе і вядзе ўлік дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, забяспечвае выбар форм іх жыццяўладкавання;

6.14.2. прадстаўляе праекты рашэнняў райвыканкама па пытаннях назначэння над непаўналетнімі апекі (папячыцельства), стварэння прыемных сем’яў, дзіцячых домоў сямейнага тыпу, назначэнне грашовых выплат на ўтрыманне дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, па абароне маёмасных правоў непаўналетніх;

6.14.3. ажыццяўляе кантроль выканання апекунамі (папячыцелямі), прыёмнымі бацькамі, бацькамі-выхавальнікамі дзіцячых дамоў сямейнага тыпу ўскладзеных абавязкаў;

6.14.4. забяспечвае сваечасовае спагнанне расходаў на дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў і знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, у апякунскіх, прыёмных сем’ях, дзіцячых дамах сямейнага тыпу;

6.14.5. звяртаецца ў суд па пытаннях пазбаўлення бацькоўскіх правоў або адабранні дзяцей без пазбаўлення бацькоўскіх правоў, аб спагнанні з бацькоў сродкаў на ўтрыманне дзяцей на дзяржаўным забеспячэнні, аб вяртанні бацькоўскіх правоў, аб неабходнасці ўсынаўлення (удачарэння) або адмене ўсынаўлення (удачарэння);

6.14.6.удзельнічае ў выкананні рашэнняў суда аб перадачы або адабранні дзяцей ад бацькоў або іншых асоб;

6.14.7. вядзе ўлік кандыдатаў ва ўсынавіцелі, апекуны (папячыцелі), прыемныя бацькі, арганізуе навучанне грамадзян, якія жадаюць узяць дзяцей на выхаванне ў сям’ю;

6.14.8. вырашае (у межах сваей кампетэнцыі) спорныя пытанні паміж бацькамі аб выхаванні дзяцей;

6.14.9. выдае заключэнні органа апекі ў суды і другія кампетэнтныя органы па спорах, звязаных з выхаваннем дзяцей;

6.14.10. прымае меры па абароне правоў і інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане;

6.14.11. рыхтуе матэрыялы, звязаныя з абаронай правоў і інтарэсаў дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў і дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане, ў суды, органы пракуратуры;

6.14.12. удзельнічае ў судовых пасяджэннях ва ўстаноўленых заканадаўствам выпадках;

6.14.13. ажыццяўляе кантроль за ўмовамі пражывання дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў і ўсыноўленых дзяцей, а таксама за захаванасцю жылых памяшканняў і маёмасці, замацаванай за дадзенымі катэгорыямі дзяцей;

6.15. арганізуе ўзаемадзеянне ўстаноў адукацыі ў мэтах эфектыўнага выкарыстання іх педагагічнага патэнцыялу і матэрыяльнай базы, можа ствараць міжшкольныя вочна-завочныя факультатывы для вучняў агульнаадукацыйных устаноў Дзяржынскага раёна;

6.16.праводзіць дзяржаўную кадравую палітыку, накіраваную на камплектаванне ўстаноў кваліфікаванымі спецыялістамі, фарміруе ( у межах кампетэнцыі) кадравы патэнцыял галіны і яго рэзерв, фарміруе заказ на падрыхтоўку і перападрыхтоўку педагагічных кадраў ;

6.17.выяўляе, абагульняе і распаўсюджвае перадавы педагагічны вопыт , падтрымлівае і арганізуе правядзенне эксперыментаў па распрацоўцы новых прагрэсіўных форм і метадаў навучальна-выхаваўчай работы;

6.18.у мэтах павышэння кваліфікацыі педагогаў, кіраўнікоў устаноў стварае метадычныя аб’яднанні, праводзіць канферэнцыі, семінары, педагагічныя чытанні, конкурсы работнікаў і інш.;

6.19. стварае раённую атэстацыйную камісію і арганізоўвае яе работу ва ўстаноўленым парадку, праводзіць атэстацыю кіраўнікоў устаноў адукацыі;

6.20. зацвярджае штатныя расклады ўстаноў адукацыі, графікі работы кіраўнікоў устаноў;

6.21. праводзіць узгадненне назначэння педагагічных кадраў устаноў адукацыі ва ўстаноўленым аддзелам парадку;

6.22. сумесна з кіраўнікамі ўстаноў адукацыі працаўладкоўвае маладых спецыялістаў;

6.23.вырашае пытанні аб узнагароджанні работнікаў адукацыі, матэрыяльным стымуляванні іх працы;

6.24.зацвярджае палажэнні аб матэрыяльнам стымуляванні працы кіраўнікоў устаноў адукацыі раёна, палажэнне аб Ганаровай грамаце аддзела адукацыі, палажэнне аб Падзяцы начальніка аддзела адукацыі і іншыя лакальна–нарматыўныя акты;

6.25. ва ўстаноўленым парадку, на ўмовах кантракта, назначае на пасаду і звальняе кіраўнікоў устаноў адукацыі, іх намеснікаў па асноўнай дзейнасці, вучэбнай (вучэбна-метадычнай , вучэбна-выхаваўчай) і выхаваўчай рабоце;

6.26. забяспечвае ўстановы адукацыі, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці райвыканкама, фінансавымі і матэрыяльнымі сродкамі ў межах выдзеленых асігнаванняў;

6.27. праводзіць аналіз і ажжыццяўляе кантроль за станам матэрыяльнай базы ўстаноў адукацыі, плануе і арганізуе капітальны рамонт і рэканструкцыю будынкаў устаноў адукацыі, забяспечвае выкананне паказчыкаў энергазберажэння, развіцця пазабюджэтнай дзейнасці і платных паслуг, кантроль за складаннем каштарысаў, дагавораў, выкананнем работ, арганізоўвае абследаванне канструкцый будынкаў ўстаноў адукацыі;

6.28.забяспечвае ўстановы адукацыі падручнікамі, праграмамі,вучэбна-плануючай дакументацыяй, вучэбна-метадычнай літаратурай;

6.29.кантралюе выкарыстанне маёмасці, прадастаўленай ўстановам для арганізацыі вучэбна-выхаваўчай і гаспадарчай дзейнасці згодна са статутам, аказвае метадычную дапамогу ў фінансавай дзейнасці ўстановам адукацыі, якія знаходзяцца на абслугоўванні цэнтралізаванай бухгалтэрыі пры аддзеле адукацыі;

6.30.ва ўстаноўленым парадку цэнтралізавана заключае дагаворы на выкананне будаўніча-мантажных работ, бягучы рамонт, абслугоўванне будынкаў і абсталявання, на пастаўкі паліва, энерганосьбітаў, гаспадарчых тавараў, спартыўнага інвентару, выкананне паслуг для ўстаноў адукацыі;

6.31.займаецца дзейнасцю ў вобласці прамысловай бяспекі па спецыяльным дазволе (ліцэнзіі) па эксплуатацыі кацельняў;

6.32.займаецца дзейнасцю па ахове будынкаў структурных падраздзяленняў аддзела;

6.33. стварае структуры і ўмовы для інфарматызацыі сістэмы адукацыі;

6.34.арганізуе правядзенне спаборніцтва сярод устаноў адукацыі “За стварэнне аптымальных умоў для развіцця і ўдасканалення адукацыі ў Дзяржынскім раёне”;

6.35. выдае ў межах сваёй кампетэнцыі загады па выкананні рашэнняў раённага выканаўчага камітэта, актаў вышэйстаячых дзяржаўных органаў, арганізацыі дзейнасці аддзела і ўстаноў;

6.36. арганізуе прыём грамадзян, разглядае іх прапановы, лісты, заявы, скаргі, прымае па іх адпаведныя меры;

6.37.узгадняе ва ўстаноўленым парадку статуты ўстаноў адукацыі, размяжоўвае і пераразмяркоўвае ўпраўленчыя функцыі і паўнамоцтвы паміж установамі і аддзелам як суб’ектамі адукацыі.

7. Аддзел мае права:

7.1. запытваць у межах сваёй кампетэнцыі і атрымліваць ад кіраўнікоў і спецыялістаў дзяржаўных органаў, іншых арганізацый неабходную інфармацыю;

7.2. ажыццяўляць дзяржаўны кантроль за дзейнасцю ўстаноў адукацыі ва ўстаноўленым парадку;

7.3. адмяняць загады падведамасных устаноў адукацыі, калі яны супярэчаць дзеючаму заканадаўству;

7.4. арганізоўваць і праводзіць педагагічныя канферэнцыі, нарады, выставы і конкурсы;

7.5. зацвярджаць граматы, дыпломы аддзела і інш.;

7.6. ствараць камісіі, саветы па пытаннях, уваходзячых у кампетэнцыю аддзела, вызначаць іх паўнамоцтвы;

7.7. ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі пагадненнямі Рэспублікі Беларусь;

7.8. ажыццяўляць іншыя функцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

3. СТРУКТУРА І КІРАЎНІЦТВА АДДЗЕЛАМ

8. У склад аддзела ўваходзяць наступныя структурныя падраздзяленні: апарат упраўлення, вучэбна-метадычны кабінет, цэнтралізаваная бухгалтэрыя, група цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання ўстаноў адукацыі. Палажэнні аб структурных падраздзяленнях зацвярджаюцца аддзелам. Пры групе цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання ва ўстаноўленым парадку могуць стварацца групы, брыгады для выканання будаўнічых работ, рамонту абсталявання на ўмовах фінансава-гаспадарчага разліку.

9. У аддзеле ствараецца сектар па ахове дзяцінства, у склад якога ўваходзяць работнікі апарата ўпраўлення і вучэбна-метадычнага кабінета. Сектар узначальвае галоўны (вядучы) спецыяліст апарата ўпраўлення па ахове дзяцінства . Палажэнне аб сектары зацвярджаецца аддзелам.

10. Для разгляду важнейшых пытанняў стану і развіцця адукацыі, аховы дзяцінства ствараецца савет аддзела ў складзе начальніка аддзела, які з’яўляецца старшынёй савета, яго намеснікаў, работнікаў аддзела і ўстаноў адукацыі. Склад савета, пастановы савета, план работы на вучэбны год зацвярджаецца начальнікам аддзела. Пасяджэнні савета праводзяцца па меры неабходнасці, але не менш аднаго разу ў чвэрць. Рашэнні савета афармляюцца пратаколам.

11. Працоўныя праваадносіны ў аддзеле рэгулююцца працоўным заканадаўствам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.

12. Аддзел узначальвае начальнік, які назначаецца і вызваляецца ад пасады старшынёй райвыканкама ва ўстаноўленым парадку.

13.Начальнік аддзела мае намесніка, які назначаецца на пасаду начальнікам аддзела, узгадняецца з райвыканакамам. На перыяд часовай непрацаздольнасці, адпачынку, камандзіроўкі начальніка аддзела намеснік начальніка аддзела выконвае яго абавязкі. У сувязі з вядзеннем бухгалтарскага ўліку і гаспадарчага абслугоўвання ўстаноў адукацыі цэнтралізавана, дадаткова ўводзіцца ў штатны расклад апарата ўпраўлення пасада намесніка начальніка аддзела, якія адказвае за фінансава-гаспадарчую дзейнасць устаноў і аддзела.

14. Начальнік аддзела:

14.1. кіруе на аснове адзінаначалля дзейнасцю аддзела і забяспечвае выкананне задач і функцый у адпаведнасці з дадзеным палажэннем, прадстаўляе інтарэсы аддзела па ўсіх пытаннях дзейнасці;

14.2. уносіць на разгляд раённага выканаўчага камітэта праекты рашэнняў і распараджэнняў па пытаннях адукацыі і аховы дзяцінства;

14.3. ажыццяўляе кантроль за выкананнем рашэнняў і распараджэнняў раённага выканаўчага камітэта, вышэйстаячых дзяржаўных органаў па пытаннях, якія адносяцца да дзейнасці аддзела;

14.4. выдае (у межах кампетэнцыі) загады, указанні і другія лакальныя прававыя акты, у неабходных выпадках выдае загады разам з кіраўнікамі іншых аддзелаў (упраўленняў) райвыканкама;

14.5. ва ўстаноўленым парадку распараджаецца крэдытамі і сродкамі ў межах устаноўленых структурным падраздзяленнем аддзела асігнаванняў, падпісвае фінансавыя дакументы;

14.6.ва ўстаноўленым парадку  заключае дагаворы на пастаўку тавараў, выкананне работ, аказанне паслуг для цэнтралізаванага забеспячэння гаспадарчай дзейнасці ўстаноў адукацыі;

14.7. забяспечвае захаванне фінансава-штатнай дысцыпліны, грашовых сродкаў і матэрыяльных каштоўнасцей у аддзеле;

14.8. зацвярджае штатны расклад структурных падраздзяленняў аддзела ў межах устаноўленай колькасці і фонду аплаты працы;

14.9. зацвярджае службовыя інструкцыі работнікаў структурных падраздзяленняў аддзела, палажэнні аб структурных падраздзяленнях аддзела;

14.10. прымае на работу і звальняе з яе, прыцягвае да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці ва ўстаноўленым парадку работнікаў структурных падраздзяленняў аддзела адукацыі, кіраўнікоў устаноў , намеснікаў па асноўнай дзейнасці, вучэбнай (вучэбна-метадычнай, вучэбна-выхаваўчай) і выхаваўчай рабоце;

14.11. забяспечвае падбор, назначэнне кіраўнікоў устаноў адукацыі;

14.12. разглядае прапановы, заявы і скаргі грамадзян і прымае па іх неабходныя меры, вядзе прыём грамадзян;

14.13. узначальвае савет пры аддзеле, арганізуе яго дзейнасць;

14.14. арганізуе выкананне працоўнага заканадаўства ў аддзеле і службовага рэгламенту, прынятага ў раённым выканаўчым камітэце;

14.15. ва ўстаноўленым парадку падпісвае пагадненне паміж аддзелам адукацыі і райкамам прафсаюза работнікаў адукацыі па рашэнні праблем сацыяльна-эканамічнага развіцця ўстаноў адукацыі і сацыяльнай абароне работнікаў;

14.16. удзельнічае ў пасяджэннях, нарадах, якія праводзяцца ў райвыканкаме, пры абмяркаванні пытанняў, што ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела адукацыі;

14.17. вырашае іншыя пытанні, аднесеныя да кампетэнцыі аддзела адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

15.Начальнік аддзела без даверанасці прадстаўляе інтарэсы аддзела ў дзяржаўных органах, у адносінах з арганізацыямі, распараджаецца маёмасцю і сродкамі ў межах і парадку, устаноўленых дзеючым заканадаўствам;

16.Начальнік аддзела можа перадаваць на падставе загада па аддзеле адукацыі права заключаць дагаворы на выкананне работ, закупцы тавараў(работ, паслуг) для ўстаноў адукацыі ад імя аддзела намесніку начальніка аддзела, які адказвае за фінансава-гаспадарчую дзейнасць або кіраўнікам устаноў, якія маюць права юрыдычнай асобы ў адпаведнасці са статутамі.

17. Кіраванне ўстановамі адукацыі раёна ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і дадзеным Палажэннем. Непасрэднае кіраўніцтва ўстановамі адукацыі здзяйсняюць кіраўнікі, якія назначаюцца на пасаду і вызваляюцца з пасады начальнікам аддзела па ўзгадненні з Дзяржынскім райвыканкамам. Установы адукацыі з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі і ажыццяўляюць сваю дзейнасць на падставе статута, які распрацоўваецца і зацвярджаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

18. Правы і абавязкі, адказнасць кіраўніка ўстановы адукацыі рэгулююцца дадзеным Палажэннем, працоўным дагаворам (кантрактам), службовай інструкцыяй і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў адукацыі (будынкі, інвентар, абсталяванне і іншая маёмасць, неабходная для дзейнасці) з'яўляецца раённай камунальнай уласнасцю і перадаецца ў аператыўнае кіраванне ўстаноў адукацыі. Віды дзейнасці, пералік якіх устаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, установы адукацыі могуць ажыццяўляць толькі па спецыяльным дазволе (ліцэнзіі). Установы адукацыі нясуць адказнасць перад заснавальнікам за захаванне і эфектыўнае выкарыстанне замацаванай за імі маёмасцю.

19. Узаемаадносіны ўстаноў адукацыі, якія абслугоўваюцца цэнтралізаванай бухгалтэрыяй пры аддзеле адукацыі, рэгулююцца Палажэннем аб цэнтралізаванай бухгалтэрыі пры аддзеле адукацыі. Бухгалтарскі і статыстычны ўлік , справаздачнасць ўстановы адукацыі ажыццяўляецца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. Арганізацыя бухгалтарскага ўліку ва ўстанове адукацыі вырашаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 1994 года “Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці” (са змяненнямі і дапаўненнямі ) на падставе заключэння дагавора па вядзенні бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці з цэнтралізаванай бухгалтэрыяй пры аддзеле адукацыі.

20. Установы адукацыі ўзаемадзейнічаюць з групай цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання ўстаноў адукацыі пры аддзеле адукацыі па пытаннях гаспадарчага абслугоўвання ўстаноў адукацыі ў адпаведнасці з палажэннем аб дадзеным структурным падраздзяленні аддзела адукацыі.

 

4. МАЁМАСЦЬ І СРОДКІ АДДЗЕЛА

21. Райвыканкам перадае на баланс аддзела і ўстаноў адукацыі камунальную маёмасць з правам валодання, выкарыстання і распараджэння ва ўстаноўленым парадку ўласнікам (райвыканкамам).

22. Фінансаванне аддзела і непасрэдна падначаленых яму ўстаноў і іншых арганізацый ажыццяўляецца за кошт рахункаў раённага бюджэту, а таксама іншых крыніц, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

23. Аддзел здзяйсняе функцыі заснавальніка арганізацый, якія знаходзяцца ва ўласнасці раёна і адносяцца да сістэмы адукацыі.

 

5. СПРАВАВОДСТВА АДДЗЕЛА

24. Аддзел вядзе архіўную справу і справаводства ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

6. РЭАРГАНІЗАЦЫЯ І ЛІКВІДАЦЫЯ

25. Рэарганізацыя і ліквідацыя аддзела адбываецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.


.: :.

Государственные символы
Республики Беларусь

/images/banners/hotlineROO.png

Внешние ссылки
Cайт Президента Республики Беларусь
Министерство образования
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Официальный сайт Тихвинского городского поселения
Официальный сайт Тихвинского района
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Дзержинская районная библиотека

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно