Управление по образованию, спорту и туризму
Дзержинского районного исполнительного комитета

Наш сайт находится в процессе переноса на новую платформу и более не обновляется.
Новый адрес сайта Управления по образованию, спорту и туризму Дзержинского райисполкома:  uo.schoolnet.by

Региональная сеть УМК Виртуальный музей
Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Стоп спайс!

Stop spice!

/images/rcit/07.2016/nezavis.jpg

 

.:  :.

/images/Turbaza.jpg
 


Канцэптуальныя арыенціры сістэмы адукацыі Дзяржынскага раёна на 2011 – 2015 гады

Канцэптуальныя арыенціры
сістэмы адукацыі Дзяржынскага раёна
на 2011 – 2015 гады

Кіраўнікі і педагогі з'яўляюцца носьбітамі і выканаўцамі ідэй аднаўлення, развіцця адукацыі. Гарантаваную стабільную адукацыю на аснове новых педагагічных і ўпраўленчых тэхналогій, інфармацыйных сістэм, патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі зможа забяспечыць дзецям прафесіянал высокага ўзроўню. Як кіраўнікам, так і педагогам неабходна развіваць, перайначваць сваё педагагічнае мысленне, адмовіцца ад стэрэатыпу недаверу да калег, дзяцей і іх бацькоў, мяняць стыль узаемаадносін з імі, фарміраваць уяўленне аб педагагічнай падтрымцы, авалодаць прыёмамі псіхадыягностыкі, набыць навыкі канструявання вучэбнай сітуацыі поспеху, праектавання вучэбнага ўзаемадзеяння.

Аптымальны вынік у навучанні і выхаванні дзяцей будзе мець установа, дзе створаны максімальна спрыяльныя ўмовы: прафесійна падрыхтаваны і неабыякавы педагог, які разумее свет дзяцінства; сацыяльна абароненае дзіця, якое мае падтрымку ў сям'і; развіваючае адукацыйнае асяроддзе, матэрыяльна-тэхнічныя ўмовы. У такой установе навучэнец, выхаванец рэалізуе сваё права на адукацыю ў адпаведнасці са сваімі запытамі, здольнасцямі і магчымасцямі; педагог удасканальвае свае прафесійныя і асабістыя якасці; кіраўнік забяспечвае поспех узаемадзеяння вучняў і педагогаў; калектыў працуе ў творчым пошукавым рэжыме. У такой установе гуманныя адносіны партнёрскага супрацоўніцтва, павага і давер становяцца нормай жыцця членаў калектыву; педагог, настаўнік забяспечвае ўмовы пераводу навучэнца з аб'екта ў суб'ект выхавання, дае магчымасць дзіцяці быць самім сабой, не проста выкладае прадмет, а арганізуе вучэбна-пазнавальную дзейнасць на аснове кампетэнтнаснага падыходу, забяспечваючы якасць адукацыі.

Установы адукацыі раёна павінны аб'яднаць наступныя карпаратыўныя нормы і арыенціры сістэмы адукацыі:

Высокая адказнасць установы, педагога, кіраўніка за лёс кожнага вучня, выхаванца. Кожны школьны, класны калектыў, дзіцячае аб'яднанне, арганізацыя, група павінны жыць па законах дабра, справядлівасці, супрацоўніцтва дзяцей і дарослых, каб у кожным калектыве выхоўвалася высокая культура адносін, дух індывідуальнай свабоды і адказнасці, фарміраваліся алгарытмы маральна-прававых паводзін, інфармацыйнай культуры, закладваліся асновы гендарнага і сямейнага выхавання.

Неабходна павышаць статус вучня як выхаванца, настаўнікаў як выхавальнікаў. Дабівацца ў працэсе выхавання асобаснага росту навучэнцаў, спрыяльных умоў для кожнага дзіцяці ў калектыве класа, школы; выкарыстоўваць выхаваўчы патэнцыял розных відаў сумеснай дзейнасці дзяцей і педагогаў, магчымасцей шостага школьнага дня.

Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў другой палове дня, у шосты школьны дзень павінны знайсці занятак, падтрымку дзеці з недобранадзейных сем'яў.

Педагогіка падтрымкі асобы дзіцяці - стрыжань, ідэя педагагічнай творчасці ў раёне.

Адукацыйныя ўстановы раёна рэалізуюць ідэю "ўстанова для ўсіх", "школа роўных магчымасцей", "тэрыторыя поспеху" і такім чынам забяспечваюць усе віды падтрымкі дзяцей (сацыяльнай, прававой, здороўезберагальнай, псіхалагічнай, культуралагічнай, карэкцыйнай), аказанне ім псіхалагічнай дапамогі.

Фарміраванне Чалавека Культуры Свету без страты сваіх нацыянальных каранёў, забеспячэнне роўнасці ў выкарыстанні беларускай і рускай мовы - адна з галоўных задач установы адукацыі.

Рэалізуючы ідэю якасці адукацыі, варыятыўнасці навучальнай прасторы, развіваючага навучання, установы адукацыі імкнуцца стварыць адукацыйную прастору для развіцця творчых здольнасцей дзяцей па вучэбна-даследчым, фізкультурна-аздараўленчым, мастацка-эстэтычным, працоўным, тэхнічным, турысцка-краязнаўчым, экалагічным, эканамічным накірунках, садзейнічаюць развіццю лідарскіх якасцей у дзяцей; забяспечваюць рознаўзроўневае навучанне большасці вучняў у адпаведнасці са здольнасцямі, выкарыстоўваюць індывідуальныя праграмы і факультатыўныя заняткі, магчымасці дадатковай адукацыі.

Установы ствараюць неабходныя ўмовы для развіцця інклюзіўных працэсаў у сістэме спецыяльнай адукацыі раёна (арганізацыя педагагічнай, медыцынскай, сацыяльнай і іншых відаў дапамогі, стварэнне адаптыўнага адукацыйнага і безбар’ернага асяроддзя), фарміравання талерантных адносін да асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Установы адукацыі забяспечваюць зберажэнне, падтрымку здароўя дзяцей, фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця як перадумовы якаснага навучання і выхавання.

Педагогі ўстаноў раёна гатовы да адкрытай ацэнкі іх дзейнасці з боку бацькоў, вучняў, грамадскасці. Ва ўстановах кардынальна аднаўляецца педагагічны вопыт; эфектыўна дзейнічае сістэма павышэння педагагічнага майстэрства, маральнага і матэрыяльнага стымулявання; рэалізуецца педагагічны патэнцыял кадраў.

Установы аказваюць педагагічную падтрымку дзіцячым і моладзевым грамадскім аб'яднанням, спрыяюць удзелу дзяцей у сацыяльна значымых справах; імкнуцца да поспеху кожнага выхаванца ў дзіцячай дзейнасці, творчасці, вучобе, працы і спорце. Неабходна памятаць: сістэма адукацыі функцыянуе ў падтрымку дзяцінства, а педагогіка трымаецца на веры ў здольнасці выхаванца.

Сістэма адукацыі з аўтарытэтным кіраўніцтвам, якое мае пэўную арганізацыйна-педагагічную мадэль дзейнасці, забяспечвае работу ўстаноў у рэжыме развіцця, стварае неабходную вучэбна-матэрыяльную базу ва ўмовах абмежавання бюджэтных сродкаў і арганізацыі пазабюджэтнай дзейнасці. Рэалізуючы ідэі развіццёвага кіравання, кіравання па выніках, кіраўніцтва ўстановы падтрымлівае здаровы маральна-псіхалагічны клімат у калектыве, каб вучні, педагогі, бацькі адчувалі, што іх установа самая лепшая, значымая для дзіцяці.

Наша будучае закладваецца сёння. Бацькі, педагогі і грамадскасць у поўнай меры павінны ўсвядоміць і адчуць адказнасць за маральныя і сацыяльныя арыенціры падрастаючага пакалення, за падрыхтоўку іх да жыцця ў дынамічна развітым свеце. Неабходна рабіць усё магчымае ў раёне для таго, каб маладыя грамадзяне Беларусі атрымалі належную адукацыю, якая высока цэніцца; выраслі фізічна і псіхалагічна здаровымі; развівалі свае таленты; былі паспяховымі на рынку працы; унеслі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага раёна.

 

  (Зацверджана на савеце аддзела адукацыі
Дзяржынскага райвыканкама,
люты 2011 года)


.: :.

Государственные символы
Республики Беларусь

/images/banners/hotlineROO.png

Внешние ссылки
Cайт Президента Республики Беларусь
Министерство образования
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Официальный сайт Тихвинского городского поселения
Официальный сайт Тихвинского района
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Дзержинская районная библиотека

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно