Управление по образованию, спорту и туризму
Дзержинского районного исполнительного комитета

Наш сайт находится в процессе переноса на новую платформу и более не обновляется.
Новый адрес сайта Управления по образованию, спорту и туризму Дзержинского райисполкома:  uo.schoolnet.by

Региональная сеть УМК Виртуальный музей
Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Стоп спайс!

Stop spice!

/images/rcit/07.2016/nezavis.jpg

 

.:  :.

/images/Turbaza.jpg
 


Резолюция августовского форума 26.08.2014

Рэзалюцыя жнівеньскага форуму педагагічных работнікаў

“Якасць навучання і выхавання –

на ўзровень сучасных патрабаванняў”

 

У рабоце форуму прынялі ўдзел педагагічныя і кіруючыя работнікі ўстаноў адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага раёна. У межах форуму працавалі тэматычныя пляцоўкі, на якіх абмяркоўваліся пытанні абнаўлення зместу адукацыі, адпаведнасці навучання і выхавання сучасным патрабаванням, развіцця інфармацыйнага асяроддзя ў сучасных умовах. Падведзены вынікі работы за 2013/2014 навучальны год.  

Заслухаўшы даклад начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму, у працэсе дыскусіі ўдзельнікі форуму

адзначылі, што мінулы 2013/2014 навучальны год стаў годам развіцця сістэмы адукацыі, спорту і турызму Дзяржыншчыны, сістэмнай работы па рэалізацыі дзяржаўнай адукацыйнай палітыкі, Канцэптуальных арыенціраў.

Канстатавалі, што змены, якія адбываюцца, дазваляюць вывесці сістэму адукацыі, спорту і турызму раёна на новы сучасны ўзровень, а задачы, якія стаяць перад педагагічнай грамадскасцю, прад'яўляюць новыя патрабаванні да педагога. У сувязі з гэтым перагляд работы аддзела, устаноў ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі з'яўляецца важным і своечасовым.

Зафіксавалі, што ў сістэме адукацыі, спорту і турызму Дзяржыншчыны ёсць рэсурсы, якія дазваляюць эфектыўна вырашаць задачы яе развіцця і ператварэння.

Паспяхова ажыццяўляецца работа сістэмы дашкольнай адукацыі: удасканальваецца развіваючае адукацыйнае асяроддзе, павялічваецца колькасць формаў атрымання дашкольнай адукацыі.

Сёння актуалізавана задача стварэння сучаснай сістэмы навучання і выхавання ў школе. Негатыўныя тэндэнцыі, якія праяўляюцца ў падлеткавым і моладзевым асяроддзі, сведчаць аб неабходнасці ўзмацнення ўдзелу ўстаноў адукацыі, усіх грамадскіх інстытутаў у вырашэнні задач выхавання, фарміравання сацыяльных кампетэнцый і грамадзянскіх установак навучэнцаў. Удзельнікі форуму адзначаюць выключную важнасць і надзвычайную актуальнасць рашэння задач сацыялізацыі школьнікаў у сучасных умовах.

Праведзена работа па павышэнні якасці дзейнасці ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі: палепшаны ўзровень матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, актыўна ўкараняюцца ў практыку работы інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, павышаецца ўзровень задаволенасці бацькоў якасцю і спектрам адукацыйных паслуг.

Работа па стварэнні адаптыўнай адукацыйнай прасторы, безбар'ернага асяроддзя ва ўстановах адукацыі раёна спрыяе сацыялізацыі і самарэалізацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, развіццю іх творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу.

Прызналі, што да ліку найбольш актуальных і перспектыўных пытанняў, якія патрабуюць рашэння, варта аднесці:  

працягнуць работу па стварэнні адукацыйнага асяроддзя, якое ўключае ўкараненне сучасных адукацыйных тэналогій, выкарыстанне камп’ютарных, інфармацыйных сістэм, сучаснага вучэбнага абсталявання і сродкаў навучання;

арганізаваць сістэмную эфектыўную работу гімназій, раённых рэсурсных цэнтраў, міжшкольнага  факультатыва па вучэбных прадметах, дыстанцыйныя формы падрыхтоўкі вучняў да інтэлектуальных спаборніцтваў (алімпіяд, турніраў, конкурсаў), удзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні;   

прадоўжыць работу па развіцці інклюзіўных працэсаў у сістэме адукацыі, спорту і турызму раёна;     

развіваць новыя формы арганізацыі атрымання дашкольнай адукацыі;

павышаць выхаваўчы патэнцыял устаноў агульнай сярэдняй, спецыяльнай і дадатковай адукацыі праз фарміраванне каштоўнасных ідэалаў і перакананняў вучняў, удасканаленне сістэмы выхавання грамадзянскасці і патрыятызму, садзейнічанне развіццю дзіцяча-юнацкіх ініцыятыў, лідарскіх якасцяў і актыўнай жыццёвай пазіцыі вучняў;  

удасканальваць міжведамаснае ўзаемадзеянне ў  арганізацыі прафілактычнай работы, накіраванай на выхаванне ўстойлівай матывацыі да здароўезберажэння, павышэнне эфектыўнасці фізкультурна-аздараўленчай дзейнасці, адмовы ад шкодных залежнасцяў;

актыўна ўкараняць разнастайныя формы работы з сям’ёй;

пашырыць сістэму занятасці вучняў, абапіраючыся на ўзаемадзеянне з суб’ектамі прафілактыкі, бацькамі, грамадскімі аб’яднаннямі.

Педагічным форумам узгоднены асноўныя прагназуемыя вынікі дзейнасці аддзела і ўстаноў адукацыі, спорту і турызму на 2014/2015 навучальны год па забеспячэнні стабільнага функцыянавання і павышэнні якасці навучання і выхавання ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі.

Удзельнікі раённага форуму выказваюць упэўненасць у тым, што паслядоўная рэалізацыя Канцэптуальных арыенціраў сістэмы адукацыі Дзяржынскага раёна, правільна выбраныя стратэгіі навучання и выхавання, высокі прафесіяналізм, адказнасць і ініцыятыва ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу дадуць магчымасць паспяхова рэалізаваць пастаўленыя задачы.


.: :.

Государственные символы
Республики Беларусь

/images/banners/hotlineROO.png

Внешние ссылки
Cайт Президента Республики Беларусь
Министерство образования
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Официальный сайт Тихвинского городского поселения
Официальный сайт Тихвинского района
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Дзержинская районная библиотека

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно