Шаноўныя калегі!
У
першыя дні новага
2012 года з удзячнасцю
ўспамінаецца
тое высакароднае,
плённае, значнае, чым былі
напоўнены
дні зыходзячага
2011 года для 2295 работнікаў
сістэмы адукацыі раёна, 6133 вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,
2599 выхаванцаў-
дашкольнікаў,
50-ці ўстаноў
адукацыі
і ў цэлым сістэмы
адукацыі
раёна.
Гэта быў год руплівай працы, год сталення нашых навучэнцаў,
іх узыход
на новую духоўна-маральную
вышыню, а
мы – работнікі
адукацыі
- сталі
на год педагагічна мудрэй,
каб паспяхова
вырашыць
пастаўленыя
задачы ў інтарэсах
асобы кожнага дзіцяці, грамадства,
дзяржавы.
Мы
ганарымся,
што сярод
педагогаў
Дзяржыншчыны
большасць
людзей,
не абыякавых
да свету дзяцінства.
Гэта прафесіяналы,
якія знаходзяць
сваё асабістае
шчасце ў шчасці
і радасці
дзяцей, паказваюць
прыклады
высокай маральнасці,
дзяржаўнай
адказнасці,
вучаць нашых дзяцей
быць здаровымі,
інтэлектуальна
паспяховымі,
адказнымі
і шчаслівымі
грамадзянамі
нашай краіны
з пачуццём
чалавечай
годнасці.
У
першую чаргу гэтыя
словы адносяцца
да 45 педагогаў
раёна, якім па выніках 2011
года прысуджана
званне
«Педагог
года – 2011 Дзяржынскага
раёна», а сярод іх
«Настаўнік
года – 2011 Дзяржынскага
раёна» Вольга
Міхайлаўна
Юргель - настаўніца
пачатковых
класаў Негарэльскай
сярэдняй
школы № 1;
Вольга Фёдараўна
Пекар - выхавацель
Дашкольнага
цэнтра развіцця дзіцяці пасёлка Энергетыкаў;
Тамара Іванаўна Кашчэва - музычны кіраўнік
«Яслі-сада
№ 3 г. Фаніпаля»;
Святлана Рыгораўна
Пузіноўская- настаўнік
інфарматыкі
сярэдняй
школы № 4 г. Дзяржынска;
Марына Юр´еўна
Лісоўская
- музычны кіраўнік
Цэнтра карэкцыйна-развіваючага
навучання
і рэабілітацыі;
Наталля Леанідаўна
Кардаш - настаўнік
працоўнага
навучання
сярэдняй
школы № 2 г. Дзяржынска.
Толькі дзякуючы прафесіяналізму
педагогаў,
нашы навучэнцы
паспяховыя
ў
конкурсах, спаборніцтвах,
фестывалях.
Іх дасягненні
атрымалі
прызнанне
на ўзроўні
раёна, вобласці, Рэспублікі.
Так, за 2011
год атрымалі
стыпендыі і
прэміі Спецыяльнага
фонду
Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
па
сацыяльнай
падтрымцы
адораных
вучняў і
студэнтаў 22
вучні
ўстаноў
агульнай
сярэдняй
адукацыі і 5
педагогаў,
прэміі і
стыпендыі
Мінскага
абласнога
выканаўчага
камітэта 25
вучняў, 17
педагогаў,
прэміі і стыпендыі
Дзяржынскага
раённага
выканаўчана
камітэта 107
вучняў, 50
педагогаў. 20-ці вучням
устаноў
агульнай
сярэдняй
адукацыі на
Галоўнай
ёлцы раёна 30
снежня 2011 года
ўручаны
пасведчанні
аб
прысуджэнні
звання «Вучань
года -2011
Дзяржынскага
раёна».
Дзякуючы
эфектыўнасці
ўпраўленчай
дзейнасці,
установы
адукацыі
прадстаўлены
на высокім
узроўні ў
абласным
спаборніцтве
па выніках 2010/2011
навучальнага
года:
першае
месца –
«Гімназія № 1
г.
Дзяржынска» ў
намінацыі
«Выхаваўчая
работа».
Кіраўнік -
Сакалоўская
Лілія
Іванаўна;
другое
месца –
«Дашкольны
цэнтр
развіцця
дзіцяці
пасёлка
Энергетыкаў»,
сярод
сельскіх
дашкольных
устаноў.
Кіраўнік -
Багоніс
Людміла
Іосіфаўна;
другое
месца -
«Гімназія г.
Дзяржынска»
ў намінацыі
«Фінансава-гаспадарчая
дзейнасць».
Кіраўнік-
Каладзінская
Людміла
Леанідаўна.
трэцяе
месца –
«Дзяржынскі
раённы цэнтр
дзіцячай
творчасці»,
сярод
устаноў дадатковай
адукацыі.
Кіраўнік - Яшчук
Наталля Васільеўна.
Справа
адукацыі
раёна
складаецца з
добрасумленнага
ўклада
кожнага
педагога і
кіраўнікоў
устаноў
адукацыі
раёна, і, як
вынік, другое
месца ў
абласным
спаборніцтве
сярод раёнаў
вобласці
«Лідэр у
стварэнні аптымальнага
адукацыйнага
асяроддзя».
Аддзелам,
установамі
адукацыі
выкананы асноўныя
сацыяльна-эканамічныя
паказчыкі за
2011 год,
дасягаюцца
параметры
асноўных плануемых
вынікаў
дзейнасці
ўстаноў
адукацыі і
аддзела на 2011/2012
навучальны
год, прынятых
педагагічным
форумам
работнікаў
адукацыі
Дзяржынскага
раёна 24
жніўня 2011 года,
рэалізуюцца
канцэнтуальныя
арыенціры
сістэмы
адукацыі раёна.
Пры
падтрымцы
Дзяржынскага
раённага
выканаўчага
камітэта,
раённага
Савета дэпутатаў
умацоўваецца
матэрыяльная
база ўстаноў.
Каштарыс расходаў
на 2011год у памеры
71.3 мільярдаў
рублёў поўнасцю прафінансаваны. Бюджэт
на 2012 год
- 118.8 мільярдаў
рублёў – дазволіць
вырашыць
надзённыя
праблемы
ўстаноў адукацыі.
Якім стане 2012 год
для нас, устаноў
адукацыі,
сістэмы адукацыі, якой будзе
адукацыя
– залежыць
ад нас, ад нашай
педагагічнай
пазіцыі,
ад якасці
ўзаемадзеяння
педагога і
выхаванца,
настаўніка
і вучня
на занятках,
уроку і арганізуемых
мерапрыемствах,
ад нашай педагагічнай
кваліфікацыі,
рэальна вызначаючай
паспяховасць
працэсу навучання
і выхавання.
Духоўна-маральны
стан грамадства
– гэта, дзесьці, і люстэрка
школы, хочацца
глядзецца
ў гэта
люстэрка
з гонарам.
Праца ў
сістэме адукацыі Дзяржынскага
раёна нялёгкая,
у нечым самаахвярная,
кажучы словамі
Алеся Разанава, «… калі
яна цяжар
– тады яна крылы,
калі яна
вярэдзіць
– тады яна гоіць,
калі яна
знясільвае
– тады дае сілу…»
«У кожнай
школы ёсць
свая вяршыня,
і гэта
вяршыня
– Настаўнік» (Ш.А.Аманашвілі).
Давайце імкнуцца
да гэтай вяршыні, шаноўныя калегі.
Хачу запэўніць
педагогаў
і кіраўнікоў устаноў у падтрымцы
вашых творчых планаў, ініцыятыў,
пачынанняў
для павышэння
якасці адукацыі, рэалізацыі
кампетэнтнаснага
падыходу
ў новым 2012 годзе.
У
садружнасці
з сям´ёй,
падтрымцы
райваканкама,
упраўлення
адукацыі
мы імкнемся
быць традыцыйнымі
і інавацыйнымі,
захаваць
станоўчае,
выпрацаваць
сістэму ў новым, падтрымаць
педагогаў,
якія працуюць
добрасумленна,
вынікова,
творча
на карысць
асобы кожнага дзіцяці, аб´ектыўна ацаніць вынікі
адукацыйнага
працэсу.
Жадаю вам, паважаныя
калегі, у
2012 годзе творчасці
і натхнення,
самаўдасканалення і прафесіяналізму.
Няхай заўжды ў вашых
дамах будуць
мір і любоў,
утульнасць
і згода.
Дабра, аптымізму,
здароўя, асабістага
шчасця і сямейнага
цяпла!
З удзячнасцю
за вашу працу
- начальнік
аддзела адукацыі Вацлаў Іванавіч Матусевіч.
3 студзеня
2012года.