Сейбіты на ніве педагагічнага майстэрства:

конкурс педагагічнага майстэрства “Настаўнік года-2014”


Я спытаў чалавека,

Які прайшоў праз агонь,

І воды,

І медныя трубы:

На гэтым свеце?–


І ён адказаў:

Прайсці праз вернасць.

Максім Танк.

Ва ўсіх ўстановах адукацыі Дзяржынскага раёна ў лістападзе прайшоў першы этап конкурсу. Падведзены яго вынікі, вызначаны прэтэндэнты для ўдзелу ў другім (раённым) этапе, які мае назву “Настаўнік года Дзяржынскага раёна – 2013”. Упершыню працы ацэньваюцца па намінацыях (іх сем): “Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка”, “Замежная мова”, “Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура”, “Пачатковыя класы”, “Музыка, выяўленчае мастацтва, працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўка”, “Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, хімія, біялогія”, “Выхавальнік дашкольнай установы”.

Другі этап пачаўся трэцяга снежня 2013 года. На завочны тур прапанавана 55 работ. Распрацаваны праект урока (занятку) для кожнага ўдзельніка з’яўляецца першым крокам да Педагагічнага Алімпу.

Поспехаў і перамог вам, паважаныя педагогі!