Управление по образованию, спорту и туризму
Дзержинского районного исполнительного комитета
Региональная сеть УМК Виртуальный музей
Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление

Новости
    Вучымся адказнасці   
   27.09.2011    13:06:03

На цiкавы i вельмi пазнавальны ўрок краязнаўства запрасiў вучняў 8 “Б” класа 23 верасня Сяргей Канстанцiнавiч Яраховiч – настаўнік біялогіі гімназіі №1 г.Дзяржынска. На ўрок, што не значыўся ў раскладзе…
У рамках праекта “Сем цудаў Беларусі”, якi арганiзавала ”Народная газета” сумесна з аблвыканкамамі, райвыканкамамі, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, РГА “Белая Русь”, раённымі газетамі, на сайце “Народной газеты” www.ng.by адбылося фінальнае галасаванне. 3 сарака двух аб’ектаў-фіналістаў, сярод якіх і сем з Міншчыны, наведвальнікі сайта выбіралi сем самых вартых звацца ЦУДАМІ Беларусі.

Падчас урока вучнi падзялiлiся ўражаннямi аб самых прыгожых, самых знакамітых -- брэндавых мясцінах нашай краiны, дзе яны пабывалi самi i якія параілі б наведаць сваiм сябрам. Потым кожны з удзельнікаў сустрэчы завiтаў на сайт “Народнай газеты”, дзе можна было падрабязна пазнаёміцца з усiмi аб’ектамі-фіналістамі праекта. Вельмi ўразiлi дзяцей 900-гадовы дуб ля вескi Дубічна i Брагiнскi метэарыт, возера Свiцязь i прадпрыемства БелАЗ, возера Нарач i Лiдскi замак, касцёл у вёсцы Будслаў і Нясвіжскі замак. Напрыканцы Сяргей Канстанцiнавiч запрасiў вучняў прыняць удзел у галасаваннi.

Яшчэ доўгi час пасля заканчэння ўрока вучнi выказвалі свае меркаванні, спрачалiся. Галоўнае, з чым пагадзiлiся ўсе прысутныя, – наша краiна вельмi прыгожая i багатая на цуды, а само мерапрыемства было вельмi карысным і значным, бо кожны адчуў сябе адказным за захаванне і зберажэнне прыродных і культурных каштоўнасцей Радзімы. Такіх спраў (менавіта такое азначэнне грамадзянскай акцыі навучэнцаў адпавядае сутнасці таго, што адбылося) павінна быць як мага больш, - пагадзіліся рабяты.
Абмеркаванне мела працяг і ў сем’ях гімназістаў…

 

Алена Кулікоўская, намеснік дырэктара гімназіі №1 г.Дзяржынска

.: :.

Государственные символы
Республики Беларусь

/images/banners/hotlineROO.png

 

 

 
Внешние ссылки
Cайт Президента Республики Беларусь
Министерство образования
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Официальный сайт Тихвинского городского поселения
Официальный сайт Тихвинского района
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Дзержинская районная библиотека
: Погода :.
Яндекс.Погода

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно