Номинация “ Необычный комплимент учителю“
Шастак Алена,
вучаніца 11 класа
ДУА “Валмянскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыўная школа”
Настаўнік ... Як многа значыць гэтае слова . Калі яго чуеш , то ўзнікае асацыяцыя з добрым , справядлівым , разумным і адказным чалавекам . Таму што чалавек , які носіць гэтае ганаровае званне , сапраўды заслугоўвае павагі . Менавіта настаўнік вучыць нас дабру , адкрывае нам невядомы свет ведаў , імкнецца да таго , каб жыццё стала цікавым , захапляючым , каб было жаданне гартаць адну за другой старонкі невядомага . Настаўнік умее , здаецца , звычайныя рэчы паказаць з такога незвычайнага боку , што яны адразу набываюць новае значэнне .
Многія ў дзяцінстве марылі быць настаўнікамі , каб несці свет ведаў . Але не ўсе ўвасобілі сваю мару ў жыццё , бо праца настаўніка няпростая , і многія не рашыліся ўзяць на сябе такую вялікую адказнасць , як аддаваць свае веды , сваё сэрца іншым людзям . Невыпадкова нехта з вялікіх сказаў : “ Настаўнік – гэта чалавек , які трымае ў сваіх руках заўтрашні дзень краіны , будучае планеты .” Сапраўды , менавіта так , таму што будучае планеты – гэта адукаваныя і выхаваныя людзі . Стаць такімі людзьмі дапамагаюць настаўнікі .
Настаўнік – гэта чараўнік , які адкрывае цуды акаляючага света , дае не толькі веды , але і выхоўвае , вучыць быць мэтанакіраваным , самаадданым , чэсным , добрым .
Я лічу , што ў нашым грамадстве няма асобы больш важнай , чым настаўнік . І сёння , напярэдадні Дня настаўніка, я хацела б шчыра павіншаваць педагогаў з іх прафесійным святам і пажадаць поспехаў у рабоце , шчасця , цярплівасці , таленавітых і добрых вучняў .