27 жніўня 2013 года адбыўся форум педагагічных работнікаў і спецыялістаў адукацыі раёна “Павышэнне якасці адукацыі на аснове рэалізацыі Канцэптуальных арыенціраў развіцця сістэмы адукацыі Дзяржынскага раёна на 2011 – 2015 гады”.
Старшыня райвыканкама М.І. Арцюшкевіч, галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама В.М. Грыбкоўская далі высокую ацэнку дзейнасці аддзела, устаноў , педагогаў.
На тэматычных пляцоўках і пленарным паседжанні разгледжаны актуальныя пытанні адукацыйнага працэсу, выяўлены шматлікія праблемы. Па выніках работы пляцоўкі “Павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў – аснова развіцця якасці дашкольнай адукацыі” выступіла загадчык ясляў-сада №2 г.Фаніпаля” Г.М. Вялікая; “Роля ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ў прафесійным самавызначэнні навучэнцаў з улікам патрэб працоўных рэсурсаў раёна” – вучань сярэдняй школы №4 г.Дзяржынска І. Брагінец; “Прафесіяналізм педагога – імідж установы адукацыі” – настаўнік Негарэльскай сярэдняй школы №1 В.М. Юргель; “Вучыць і вучыцца з цікавасцю, сучасна (выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў, элементаў дыстанцыйнага навучання)” – настаўнік сярэдняй школы №4 г.Дзяржынска С.Р. Пузіноўская; “Развіццё інклюзіўных працэсаў у сістэме спецыяльнай адукацыі, фарміраванне талерантных адносін да асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця” – настаўнік-дэфектолаг дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.Фаніпаля І.А. Міткевіч; “Рэалізацыя магчымасцей дадатковай адукацыі ў раёне для развіцця здольнасцей навучэнцаў” – кіраўнік узорнай студыі “Свет творчасці” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.Фаніпаля Т.В. Савянок; “Школа – тэрыторыя фарміравання каштоўнасцей здароўя” – намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце гімназіі №1 г.Дзяржынска” В.Л. Скуратовіч; “Выхаваўчая прастора ўстановы – асноўны фактар паспяховай сацыялізацыі і грамадзянска-патрыятычнага станаўлення асобы навучэнца” – дырэктар Негарэльскай базавай школы №2” Т.П. Кудзіна; “Фарміраванне пазітыўнага іміджу ўстановы сярэдняй адукацыі ў раёне” – дырэктар Станькаўскай сярэдняй школы ім. М.Казея” Г.Я. Ярмола.
На форуме падведзены вынікі працы за 2012/2013 навучальны год, прынята рэзалюцыя, Асноўныя прагназуемыя (чакаемыя) вынікі дзейнасці аддзела адукацыі, спорту і турызму і ўстаноў адукацыі Дзяржынскага раёна на 2013/2014 год па забеспячэнні стабільнага функцыянавання і павышэнні якасці адукацыі.
Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму В.І. Матусевіч адзначыў эфектыўнасць адукацыйнай “ідэалогіі”, арыентаванай не толькі на выніковасць, але і на ўдасканаленне асобы сучаснага вучня.
Установы адукацыі прадставілі вопыт работы па тэме “Разумныя канікулы на Дзяржыншчыне: развівайся, працуй, адпачывай”. У межах форуму арганізаваны выставы фотаздымкаў “Працоўнае лета-2013”; вырабаў школьных бізнес-кампаній “Умеем працаваць”; кветкавых кампазіцый, букетаў “Табе, Настаўнік!”; дыдактычных матэрыялаў устаноў дашкольнай адукацыі.
Значнай падзеяй форуму было ўзнагароджванне педагогаў і ўстаноў адукацыі, прадстаўленне-віншаванне маладых спецыялістаў.
Закончылася мерапрыемства выступленнем шоу-балета “Феерыя”.