“Педагог года – 2012 Дзяржынскага раёна”

У нашым раёне з 2002 года існуе традыцыя – ушаноўваць лепшых майстроў педагагічнай працы, тых, хто падняўся на Алімп педагагічнага прафесіяналізму, тых, хто аддае дзецям частку свайго сэрца, розуму і душы.

У адзінаццаты раз крочыць па Дзяржынскай зямлі цырымонія ўзнагароджання работнікаў сістэмы адукацыі. 441 педагагічны работнік атрымаў званне “Педагог года”, многія з іх былі адзначаны неаднаразова. Па выніках 2012 года ва ўстановах адукацыі былі вылучаны 145 прэтэндэнтаў па 38 намінацыях. У адпаведнасці з Палажэннем аб правядзенні конкурсу камісіяй прысуджана званне “Педагог года” 64 намінантам.

На ўрачыстасці прысутнічалі:

Мікалай Іванавіч Арцюшкевіч – старшыня Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта;

Тамара Вячаславаўна Лойка– начальнік аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама;

Таццяна Мікалаеўна Чарнышова - галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама;

Вацлаў Іванавіч Матусевіч – начальнік аддзела адукацыі Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта;

Людміла Ольгертаўна Кірэева - старшыня раённага камітэта прафсаюза працаўнікоў адукацыі і навукі;

кіраўнікі ўстаноў і старшыні прафсаюзных камітэтаў устаноў адукацыі.

Сістэма адукацыі працуе на падтрымку дзяцінства, а педагогіка трымаецца на веры ў здольнасці выхаванца. Як бы не змянялася сістэма адукацыі сення, якія б навінкі ні абагачалі вучэбны працэс, роля настаўніка заўжды застаецца галоўнай і вызначальнай. Галоўны вынік – гэта агеньчык у вачах дзяцей, словы ўдзячнасці бацькоў, павага калег, шчасце і радасць, якую ты прыносіш іншым людзям. Жадаем усім вам, дарагія педагогі, выдатных выхаванцаў, якія, увабраўшы ў сябе разумнае, добрае, вечнае, з вартасцю панясуць усё гэта па жыцці.


40 изображений

Создано 8 января 2013 года